banner1 banner1 banner1

7.02.2008

Жыхароў вуліцы Маркса будуць высяляць праз суд? 10

9:15, — Грамадства

У сераду жыхары вуліцы Маркса, якіх зьбіраюцца адсяляць з кватэраў, сустракаліся з прадстаўнікамі улады.

Як піша «Наша ніва», сустрэча была вельмі эмацыйная. Чаму пад выглядам стварэньня пешаходнай вуліцы ўлады вырашылі адсяліць людзей? Навошта праз два гады пасьля капрэмонту знасіць адзін з дамоў і на яго месцы будаваць аўтастаянку? Чаму ўлады ня зладзілі шырокае абмеркаваньне праекту з насельніцтвам?

Усе адказы чыноўнікаў -- а былі намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Аляксандар Красуцкі, архітэктар «Менскпраекту» Мікалай Рыбнікаў, дырэктар УКБ Ленінскага раёну Леанід Казакоўскі і кіраўнік упраўленьня камітэту архітэктуры сп. Андрончык -- зводзіліся да аднаго: канцэпцыя перабудовы яшчэ не зацьверджана, усё знаходзіцца на стадыі абмеркаваньня. Тое самае яны казалі падчас суботняга мітынгу. Аднак жыхары былі ўзброеныя дакумэнтамі, якія сьведчаць, што падпісаныя ўжо графікі адсяленьня і перабудовы вуліцы з жылой у грамадзкую.

На гэта сп.Рыбнікаў заявіў, што жыць у гэтых дамах нельга па санітарных і пажарных нормах. Заля абсьвістала яго, людзі закрычалі: «Няпраўда! Ганьба! Жыць нельга, а будаваць гатэлі можна?! Рамантуйце, а не высяляйце!»

У Аляксандра Красуцкага запыталі: а што ж рабіць тым, хто стаіць у чарзе на кватэры? Выходзіць, што замест іх у панэльныя будынкі пераселяць людзей з цэнтру? У адказ чыноўнік пакляўся, што бароніць правы менчукоў, і калі людзі супраць высяленьня, то яно не адбудзецца. А Леанід Казакоўскі, камэнтуючы сытуацыю, сказаў карэспандэнту «НН» супрацьлеглае: «Калі трэба будзе перабудаваць раён, то можна выселіць людзей і праз суд».

Вынікам абмеркаваньня стала стварэньне ініцыятыўнай групы жыхароў, якая будзе займацца перамовамі з уладай. Сход прагаласаваў супраць адсяленьня, але выказаўся за стварэньне пешаходнай вуліцы. Што праўда, удзельнкі самі разумелі, што сутнасьць тае «пешаходнае зоны» ў стварэньні аб'ектаў, якія прыносяць прыбытак. А ствараць іх няма болей дзе, апроч як у іх кватэрах або на месцы іх дамоў.

«Я жыву тут усё жыцьцё, -- кажа пэнсіянэрка Галіна. -- Кватэру для ўнукаў берагла, адзінае, што засталося. Чаму яны робяць тут усе гэтыя гатэлі і казіно? Хіба не хапае пустых месцаў па Менску? Хочуць тут зрабіць Лас-Вегас для Масквы, нас выкінуць, а сабе грошай хапануць».

Напісаць каментар (10)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11335)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6628)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5157)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4807)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4244)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4148)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4097)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4012)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3753)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3278)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: