banner1 banner1 banner1

7.02.2008

У кляштары бэрнардынаў хочуць зрабіць музэй важная навіна

10:53, — Рэлігія

На сайце Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі ў сераду, 6 лютага, прайшла онлайн канфэрэнцыя зь мітрапалітам менска-магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Мітрапаліт адказаў больш чым на сорак пытаньняў, у тым ліку і на пытаньне, што тычыцца лёсу кляштару бэрнардынаў у Менску, піша “Наша ніва”

- Ці будзе кіраўніцтва касьцелу весьці актыўныя дыялогі з уладамі наконт касьцёла сьвятога Язэпа і манастыру бэрнардзінцаў у Менску?

- Мы вядзем гэты дыялог. На жаль, што датычыць манастыра бэрнардзінцаў, у мэрыі Менска мне было сказана, што ён не можа быць перададзены, бо там будзе музей. Гэта афіцыйны адказ, які я атрымаў. Аднак мы вядзем далей размову з кіраўніцтвам горада.

- Шаноўны ксёндз-Мітрапаліт Тадэвуш! Звяртаюся да вас з пытаннем аб планах моўнай палітыкі Касцёлу на Беларусі. Якія перспектывы? Ці варта чакаць у будучым пашырэння беларускіх службаў у Заходняй Беларусі, выдання беларускіх Бібліі і Катэхізісу?

- Пытанне вельмі актуальнае. Хачу пацвердзіць, што мая праграма — будаваць Беларускі Каталіцкі Касцёл. Аднак ёсць людзі, якія размаўляюць на іншых мовах, пра іх трэба памятаць таксама. З часам, напэўна, набажэнстваў на беларускай мове будзе больш, як і кніг на гэтай мове. Сёння выдадзены Імшал, падрыхтаваны да выдання імшальныя чытанні, але на выданне патрэбныя грошы.

Пераклад Бібліі — вельмі складаная справа, недастаткова нават вельмі добрых перакладчыкаў, якія не маюць біблійнай адукацыі. Існуюць нормы, устаноўленыя Ватыканам: спачатку пераклад павінен быць дакладным, а потым прыгожым. Нам усім хочацца, каб быў прыгожым, але трэба ў першую чаргу імкнуцца да таго, каб ён быў дакладным. Ужо зроблены пераклад Малого Катэхізму (кампедыуму). Я думаю, што неабходны пераклад і Вялікага Катэхізіса, трэба імкнуцца да дакладнага перакладу.

Сёння перакладаюцца дакументы Другога Ватыканскага Сабора, заўтра я сустракаюся з камісіяй па перакладах. На жаль, гэтыя дакументы да сённяшняга часу не былі яшчэ выдадзены. Хаця гэта фундамент, аснова усіх астатніх перакладаў на беларускую мову, паўсюдна трэба выкарыстоўваць дакументы Другога Ватыканского Сабора і Катэхізіс. Я размаўляў з некаторымі членамі гэтай камісіі. Яны абяцаюць, што да канца года пераклад будзе гатовы.

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.03.10  22.03.10
EUR4 040.464 040.46
USD2 967.002 967.00
RUB101.41101.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   21.03   22.03 
Брэст Облачно+13
+6
Облачно+7
+2
Віцебск Дождь+5
+2
Дождь со снегом+3
-4
Гомель Небольшой дождь+8
+5
Дождь+6
-2
Гродна Небольшой дождь+12
+3
Возможен дождь+5
0
Мінск Небольшой дождь+9
+3
Возможен дождь+4
-2
Магілёў Небольшой дождь+6
+2
Небольшой дождь+4
-4

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: