banner1 banner1 banner1

8.02.2008

ВНУ абавязаныя кампэнсаваць студэнтам страту льгот

9:03, — Палітыка

Вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюць адмысловыя камісіі для кампэнсацыі студэнтам выдаткаў на праезд. Гэтага запатрабавала Міністэрства адукацыі пасьля адмены льгот. Дырэктар зачыненага ўладамі беларускага ліцэю Ўладзімер Колас лічыць, што такім чынам улады прыніжаюць адмоўную рэакцыю грамадзкасьці на адмену льгот.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы мусяць кампэнсаваць праезд студэнтам за кошт уласных сродкаў. Для гэтага зараз ствараюць адмысловыя камісіі. Але на тэму выплатаў у ВНУ размаўляюць вельмі неахвотна. Спэцыяліст вучэбнай часткі Акадэміі мастацтваў Людміла Шаркоўская толькі пацьвердзіла «Радыё Свабода» гэты факт:

“Загад быў, і ён падпісаны: кампэнсаваць праезд студэнтам”.

Адпаведныя пастановы распрацаваныя ў пэдунівэрсытэце імя Максіма Танка, Палітэхнічнай акадэміі, але пра ўмовы кампэнсацыі тут паведаміць таксама адмаўляюцца.

А вось што сказала кіраўніца прэсавай службы Белдзяжунівэрсытэту Вольга Шчадрына:

“Штосьці такое казалі, неяк лунала ў паветры, што гэта будуць вырашаць самі студэнты: каму дапамагчы і як. Але канчаткова, па-мойму, гэта яшчэ не набыло нейкія абрысы”.

Як паведамляюць іншыя афіцыйныя крыніцы, ВНУ павінны будуць кампэнсаваць праезд за кошт стыпендыяльнага фонду. Ён разьлічаны на заахвочваньне выдатнікам, дапамогу ў цяжкіх матэрыяльных абставінах, але не на масавыя выплаты. Таму, да прыкладу, ў Баранавіцкім унівэрсытэце іншагароднім студэнтам прапануюць кампэнсацыю памерам тры тысячы рублёў. А ў менскім Унівэрсытэце культуры зараз разглядаюць магчымасьць аплаты праязнога толькі ў межах гораду. Пры гэтым паўстае мноства праблем як у студэнтаў, так і ў навучальных установаў, кажа прарэктар Мікалай Кузьміч:

“Студэнт павінен зьвярнуцца з заявай у адпаведную камісію. Ён павінен прапанаваць сьведчаньне таго, што яму сапраўды неабходны гэты праязны білет. Што ён езьдзіць па гэтаму маршруту, што ён за пэўны пэрыяд выдаткаваў нейкую суму на праезд. І паспрабуй дакажы, што гэта менавіта ягоны праязны, а ня брата ці сястры – яны ж не імянныя. А зь іншага боку, калі інтэрнат побач з унівэрсытэтам, і яны ходзяць да нас пехатою, ці будуць прэтэндаваць на такі праязны іншагароднія студэнты? Занадта шмат тут пытаньняў узьнікае. Лепш бы адразу падвысілі стыпэндыю на кошт праязнога білета ды і ўсё”.

Дырэктар зачыненага ўладамі беларускага ліцэю Ўладзімер Колас новыя захады ўлады пракамэнтаваў гэтак:

“Каб не прызнавацца ва ўласных памылках, гэтых стратэгічных памылках у эканоміцы, вось такім чынам здымаюць ці прыніжаюць адмоўную рэакцыю грамадзкасьці на адмену льгот. І перакладваецца цяжар на тую ж сфэру адукацыі”.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26035)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6049)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5228)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4421)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4030)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3900)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3801)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3687)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3626)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3444)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: