9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Маладога Фронту» вызвалілі, але не ўсіх

2

Амаль усе затрыманыя сёння ў Менску актывісты «Маладога Фронту» вызваленыя без складання пратаколаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Вячаслаў Сіўчык.

Толькі аднаго актывіста – Арцёма Дубскага з Асіповічаў – адвезлі ў следчае упраўленне ГУУС Менгарвыканкама. Гэта звязанае з крымінальнай справай у дачыненні ўдзельнікаў масавай акцыі ў Менску 10 студзеня (у якасці абвінавачваных па дадзенай справе праходзяць 14 чалавек). Па словах Сіўчыка, за лёсам Арцёма сочыць адвакат Аляксандр Галіеў.

Нагадаем, 32 прадстаўніка гэтага грамадскага аб'яднання, зарэгістраванага ў Чэхіі, былі затрыманыя 9 сакавіка прыкладна ў 13.30 падчас сходу, які праходзіў ў офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Супрацоўнікі міліцыі ,якія з’явіліся нечакана, патрабавалі растлумачыць, на якой падставе маладыя людзі сабраліся ў памяшканні, якое належыць прафсаюзнай арганізацыі. Міліцыянты сцвярджалі, што да іх "паступіў сігнал" ад жыхароў дому, дзе размешчаны офіс БКДП (па вуліцы Якубова). Тыя, хто тэлефанаваў нібыта скардзіліся на тое, што з вокнаў памяшкання хтосьці выкідвае смецце – паперы і бутэлькі.

Усіх затрыманых, сярод каго былі вядомыя моладзевыя актывісты Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч, даставілі ва УУС Ленінскага раёна Менска, дзе пратрымалі некалькі гадзін. Кожнага выклікалі для ўсталявання асобы і дачы тлумачэння. Пасля 16.00 людзей пачалі выпускаць.

Па словах В.Сіўчыка, большасць моладзевых актывістаў выпускалі проста з РУУС, але некаторых (каля дзесятка чалавек) вывезлі на дзвюх машынах у горад, далей ад упраўлення, і высадзілі там.

Праваабаронца таксама паведаміў, што за тым, што адбывалася ў РУУС, назіраў прадстаўнік амбасады ЗША.

Аналагічная сітуацыя мела месца 16 лютага. Тады групу актывістаў "Маладога Фронту" супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў прыватным доме пад Менскам, але пасля адпусцілі без складання пратаколаў.

Нагадаем, нядаўна "Малады Фронт" быў зарэгістраваны ў Чэхіі ў якасці міжнароднай моладзевай арганізацыі. Аб'яднанне спрабавалі неаднаразова зарэгістраваць у Беларусі, але безвынікова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках