9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі здзіўлены рэакцыяй Дзярждэпартамента ЗША

3

У МЗС Беларусі распавялі пра сваё здзіўленне рэакцыяй Дзярждэпартамента ЗША на прапанову адклікаць амбасадара ЗША з Беларусі.

"Здзіўленне выклікае сцвярджэнне, што амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт не была запрошаная на сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Віктарам Гайсёнкам, якая адбылася ўчора ў Менску з амбасадарамі краін-сябраў АБСЕ", – заявіў прадстаўнік МЗС.

"Спадарыня Сцюарт сядзела за сталом проста насупраць намесніка міністра замежных спраў Віктара Гайсёнка і не магла яго не бачыць", – адзначыў прадстаўнік МЗС, перадае "Інтэрфакс". Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, пасля сустрэчы з амбасадарамі краін АБСЕ ў пашыраным складзе адбылася асабістая сустрэча Карэн Сцюарт з Віктарам Гайсёнкам, дзе апошні афіцыйна паінфармаваў амбасадара ЗША пра пазіцыю беларускага боку і "настойліва рэкамендаваў амерыканскаму амбасадару пакінуць Беларусь з той жа мэтай, як і вызначанае было для амбасадара Беларусі ў ЗША Міхаіла Хвастова, а менавіта – адкліканне амбасадара для кансультацый".

Як мы ўжо паведамлялі, у пятніцу МЗС Беларусі адклікаў свайго амбасадара з ЗША і прапанаваў тое самае зрабіць амерыканскаму боку.

"Беларускі бок заяўляе, што адказныя крокі Беларусі будуць насіць жорсткі характар. Пра характар гэтых крокаў амерыканскі бок быў раней апавешчаны намі ў папярэднім парадку. Адным з такіх крокаў з'яўляецца адкліканне ў Менск для кансультацый амбасадара Рэспублікі Беларусь у ЗША Міхаіла Хвастова. Адначасова ўрад Рэспублікі Беларусь настойліва прапаноўвае амбасадару Злучаных Штатаў Амерыкі ў Менску Карэн Сцюарт пакінуць нашу краіну з той жа мэтай", – гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках