Старшыня федэрацыі гарналыжнага спорту баіцца ездзіць на лыжах
8
12:54, — Спорт
Старшыня федэрацыі гарналыжнага спорту Наталля Пяткевіч баіцца катацца на горных лыжах. Пра гэта намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта паведаміла ў інтэрв’ю газеце “Спартыўная панарама”.
“Катацца на горных лыжах, шчыра кажучы, баюся, хоць я і адчайны чалавек. Гэта таму, што мала практыкі, часу на трэніроўкі не хапае. Так што катаюся на сярэднім узроўні, але абавязкова падцягнуся”, — цытуе Пяткевіч "Еўрарадыё".




