banner1 banner1 banner1

11.03.2008

«Ляпіс Трубяцкой» перамог на «Чартовой дюжине» (Відэа) 2

17:36, — Культура

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» вярнуўся ў Менск з чарговай перамогай. У Маскве на выходных адбылася цырымонія ўручэньня расейскіх рок-узнагарод «Чартова дюжина», дзе «Ляпісы» перамаглі з кліпам «Капітал» у намінацыі «Відэа года», паведамляе сайт generation.by.

Спачатку Міхалок і кампанія выйшлі на сцэну маскоўскага СК «Алімпійскі», каб адыграць забойны сэт з чатырох песень («Залатая антылопа», «Капітал», «Харэ» і новая — «Маніфэст»). Трохі пазьней — каб атрымаць чарговы прыз, якім стала цяжкая кніга са шкла і мэталу — сымбаль расейскай рок-н-рольной прэміі «Чартова дюжина», заснаванай «Нашим Радио».

Сяргей Міхалок, звыклы ўжо да такой сытуацыі, заявіў:

«Чым больш узнагарод атрымлівае «Капітал», тым мацней я сябе адчуваю ўдзельнікам гурта Eagles — таго, што 30 год зарабляў бабкі адным-адзіным гітом. Не, рабяты, мне гэта не цікава. Можа вы і лічыце «Капітал» нашым «Гатэлем «Каліфорнія», але ў «Ляпісаў» ужо новы альбом напалову гатовы — чакайце новых вандэрфул сурпрайзаў!».

Акрамя гэтага лідэр гурта пракамэнтаваў вынікі нядаўняй цырымоніі «Рок-Каранацыя 2007», дзе «Ляпісы» перамаглі ў намінацыях «Лепшая песьня» («Капітал») і «Лепшы відэакліп» (зноў «Капітал»).

«Шчыльны гастрольны графік перашкодзіў нам самім выйсьці за сваімі прызамі, але мы спадзяемся, што яны ня згубяцца ў сутарэньнях найстарэйшай беларускай рок-прэміі», — сказаў Міхалок. — «Магчыма, гадоў праз пяць мы зможам прэтэндаваць і на галоўны прыз — “Гурт году“, а пакуль — будзем вучыцца ў нашых больш пасьпяховых таварышаў, сапраўдных герояў мінулага сэзону, каманды Neuro Dubel».

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: