banner1 banner1 banner1

12.03.2008

Улады папрасілі прабачэння ў жыхароў вуліцы Карла Маркса 11

13:33, — Грамадства

Менгарвыканкам афіцыйна папрасіў прабачэння ў жыхароў вуліцы Карла Маркса. Пра гэта паведаміў жыхар дому № 17 Зміцер Марчанка.

"Рашэнне аб кампрамісным варыянце па пытанні адсялення жыхароў было прынятае дзякуючы кіраўніку дзяржавы", – лічыць жыхар.

Паводле яго слоў, Менгарвыканкам прыняў рашэнне не адсяляць жыхароў дамоў па вул. Карла Маркса падчас яе рэканструкцыі, пра што паведаміў жыхарам 12 сакавіка старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Віктар Нікіцін, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў З.Марчанка, у выніку перамоваў горадабудаўнічых службаў з ініцыятыўнай групай грамадзян, якія пражываюць на вуліцы К.Маркса, вырашанае, што будуць пераселеныя толькі жыхары кватэр, размешчаных на першых паверхах.

"Нікіцін паведаміў нам, што пры вырашэнні гэтага пытання горадабудаўнічыя службы недапрацавалі. Нам прынеслі афіцыйныя выбачэнні, якія былі прынятыя. Акрамя таго, жыхароў першых паверхаў запэўнілі ў тым, што іх правы пры перасяленні не будуць ушчэмленыя", – адзначыў З.Марчанка.

Паводле яго слоў, Менгарвыканкам прыняў рашэнне абмежавацца добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый, прывядзеннем у належны выгляд фасадаў дамоў, будаўніцтвам парковак і іншых аб'ектаў інфраструктуры.

"Ініцыятыўная група лічыць, што такое рашэнне было прынятае выключна дзякуючы нашым зваротам да кіраўніка дзяржавы. Мы выдатна разумеем, што ў сталіцы павінна быць пешаходная вуліца, але – не за кошт грамадзян. І тое, што рашэнне аб стварэнні пешаходнай вуліцы было прынятае, мы толькі вітаем. А тое, што пагадненне жыхароў вуліцы Карла Маркса з Менгарвыканкамам было прынятае – гэта вынік нашых сумесных высілкаў: і жыхароў вуліцы, і Менгарвыканкама, і прэзідэнта", – мяркуе З.Марчанка.

Пад адсяленне раней падпадалі жыхары больш як 80 кватэр, размешчаных у дамах №№ 7, 9, 19, 21а па вуліцы К.Маркса, а таксама ў доме № 17 па вуліцы Валадарскага. Паводле архітэктурнага плану развіцця Менска, вуліца К.Маркса павінна была стаць пешаходнай, а ў названых дамах планавалася размясціць трохзоркавую гасцініцу, казіно і гандлёвы цэнтр. Дом № 21а ўвогуле планавалася знесці, а на яго месцы пабудаваць аўтастаянку.

Напісаць каментар (11)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11058)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6487)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4767)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4741)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4581)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4185)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4074)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4055)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3961)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3694)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: