banner1 banner1 banner1

12.03.2008

Блогеру пагражае тэрмін за нядобры водгук аб міліцыі ў ЖЖ

14:59, — Hi-tech

Супраць сыктыўкарскага блогера Савы Цярэнцьева, які апублікаваў у Жывым Часопісе негатыўнае меркаванне наконт мясцовых праваахоўных органаў, заведзеная крымінальная справа.

Справа заведзена па частцы 1 артыкула 282 КК РФ – узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а роўна зневажанне чалавечай годнасці. Адным з варыянтаў пакарання з'яўляецца пазбаўленне свабоды да двух гадоў

У выпадку прызнання віны Сава Цярэнцьеў будзе змушаны заплаціць штраф (да 300 тыс. расейскіх рублёў або ў памеры прыбытку за перыяд ад аднаго года да двух гадоў), або пазбавіцца права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да трох гадоў.

Артыкул, па якім абвінавачваюць блогера, таксама прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абавязковых прац на тэрмін да 180 гадзін або выпраўленчыя працы на тэрмін да аднаго года. Акрамя таго, Сава Цярэнцьеў можа пазбавіцца свабоды на тэрмін да двух гадоў.

Сава Цярэнцьеў быў афіцыйна абвінавачаны 22 лютага 2008 года. Пасля абвяшчэння абвінавачвання адвакаты Цярэнцьева падалі хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы, але атрымалі адмову.

Старэйшы памочнік пракурора Рэспублікі Комі па сувязях з СМІ Юры Князеў так тлумачыў неабходнасць пакарання блогера: «У Інтэрнэце паадключалі ўсе тармазы, усё што хочаш могуць напісаць. А гэта злачынства».

Спачатку Сава Цярэнцьеў заяўляў, што каментар пад яго нікам мог пакінуць хто заўгодна. Для развязання гэтага пытання пракуратура ў якасці экспертаў прыцягнула не інтэрнэт-правайдэраў, і філолагаў Сыктыўкарскага дзяржуніверсітэта, якія так і не змаглі разабрацца. Справа "сыктыўкарскага блогера" выклікала шырокі грамадскі рэзананс і бурнае абмеркаванне ў СМІ, асабліва ў Інтэрнэце. Большасць блогераў былі абураныя і ўсталі на абарону Цярэнцьева.

Цяпер абвінавачваны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыяздзе.

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: