banner1 banner1 banner1

12.03.2008

Навумаў каментуе дзеянні даішнікаў, якія стварылі «жывы шчыт» на дарозе 44

16:28, — Грамадства

Кіраўнік МУС заяўляе пра гатоўнасць пакараць супрацоўнікаў ДАІ, якія паставілі пад смяротную пагрозу жыццё людзей, але называе гэтую інфармацыю «слівам».

Калі ў выніку разглядаў інцыдэнту на трасе Мікашэвічы–Менск будзе ўсталяваная віна супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, яны панясуць пакаранне згодна з заканадаўствам, заявіў "Інтэрфаксу" міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

"Неўзабаве матэрыялы разгляду па дадзеным факце, якое праводзіцца ў рамках МУС, будуць перададзеныя ў пракуратуру. Адначасова пракуратура вядзе разгляд у сувязі з зваротам пацярпелых у дадзеным інцыдэнце грамадзян. Калі вінаватымі апынуцца супрацоўнікі ДАІ, яны будуць, безумоўна, пакараныя", заявіў міністр. Пры гэтым У.Навумаў не выключыў магчымасці ўзбуджэння крымінальнай справы па дадзеным інцыдэнце.

"Усё залежыць ад рашэння пракуратуры", сказаў міністр унутраных спраў.

Разам з тым ён даў зразумець, што некаторыя аспекты справы выклікаюць сумненні. "Я дапускаю магчымасць стварэння сітуацыі менавіта так, як яна апісаная ў шэрагу СМІ. Аднак, з улікам таго, што адным з ініцыятараў "сліву" ў СМІ інфармацыі аб здарэнні ў адпаведнай інтэрпрэтацыі, быў былы супрацоўнік МУС, звольнены ў сувязі з расследаваннем адной з карупцыйных спраў, ёсць падставы не давяраць некаторым сцвярджэнням", сказаў У.Навумаў.

Як мы ўжо паведамлялі, супрацоўнікі ДАІ спрабавалі затрымаць парушальніка, які ехаў з хуткасцю 160 км/ч з дапамогай загароды з аўтамабіляў грамадзян, у якіх знаходзіліся людзі.

У выніку п'яны кіроўца сутыкнуўся з "шчытом" з грамадзянскіх аўтамабіляў, пацярпелі трое пасажыраў аўтамабіля з парушальнікам за рулём.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кіроўцам з'яўляецца жыхар Маладзечна, ён знаходзіцца ў адным з менскіх шпіталяў, раней гэты чалавек прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку і за кіраванне аўтамабіля без пасведчання кіроўцы.

Напісаць каментар (44)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11061)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6489)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4782)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4745)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4583)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4187)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4074)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4056)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3961)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3694)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: