Дзярждэпартамент ЗША чакае, што амбасадарка Карэн Сцюарт вернецца ў Менск
4
8:43, — Палітыка
У Дзярждэпартаменце ЗША чакаюць, што пасля завяршэння кансультацый у Вашынгтоне амбасадарка Карэн Сцюарт вернецца ў Менск. Пра гэта 12 сакавіка заявіў на брыфінгу прэс-сакратар Дзярждэпартамента Шон Маккормак.
Ён пацвердзіў, што К.Сцюарт ужо пакінула Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Вільні. "Яна мае намер правесці нейкі час у Вільні. Я не магу сказаць, як доўга. Магчыма, дзень або трохі больш", – паведаміў Ш.Маккормак. Паводле яго слоў, з Вільні амерыканскі дыпламат накіруецца ў Брусэль, а адтуль – у Вашынгтон. Ён таксама паінфармаваў, што ў Вільні і Брусэлі Карэн Сцюарт правядзе перамовы з афіцыйнымі асобамі, перадае БелаПАН.
Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў 7 сакавіка быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый у сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых санкцый у дачыненні канцэрна "Белнафтахім".
Водгук амбасадара і адпаведная заява прэс-сакратара МЗС Андрэя Папова былі ўжо пасля апублікавання 6 сакавіка на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў ЗША агляду і тлумачэння да ўсіх уведзеных у дачыненні Беларусі санкцый. У тлумачэнні, у прыватнасці, адзначалася: "Прадстаўнікі ЗША, якія маюць або плануюць дзелавыя стасункі з прадпрыемствамі, у якіх "Белнафтахім" валодае прамым або ўскосным прыбыткам у памеры 50% або больш, павінны мець на ўвазе, што ўся ўласнасць і прыбыткі ад уласнасці гэтых прадпрыемстваў заблакаваныя згодна з урадавым распараджэннем 13405".
Навіны
па тэме
- Мікалай Чаргінец: «Канфлікт з ЗША не перарасце ў супрацьстаянне вайсковага характару»
- Амбасадарка ЗША ў Беларусі адкліканая ў Вашынгтон
- Амбасада Беларусі ў Вашынгтоне спрабуе абурацца
- «Washington Post»: ЗША пашырылі спіс фірм, звязаных з «Белнафтахімам»
- США заморозили на счетах представительств «Белнефтехима» более 1 миллиарда долларов?




