9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абрабаваная рэдакцыя газеты «Белорусы и рынок»

Не прайшло і двух дзён з моманту пераезду незалежнага аналітычнага штотыднёвіка «Белорусы и рынок» на новае месца дыслакацыі, як рэдакцыю наведалі няпрошаныя госці. У ноч на 13 сакавіка ў памяшканні папрацавалі злодзеі.

Галоўны рэдактар газеты Вячаслаў Хадасоўскі быў не ў настроі размаўляць, але паведаміў «Салiдарнасцi», што рэдакцыя пазбавілася некалькіх кампутараў. Момант злачынцы абралі ўдала: памяшканне ў новым будынку па вуліцы Багдановіча яшчэ не паспелі абсталяваць сігналізацыяй.

Не гледзячы на гэта, па словах супрацоўнікаў рэдакцыі, чарговы нумар газеты, як звычайна, выйдзе ў панядзелак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках