МУС Беларусі дапамагае калгасам Палінай Смолавай
7
9:46, — Грамадства
КДБ Беларусі дапамагае калгасам валёнкамі, Мінспорта – мячыкамі і лыжамі, Мінкультуры – паламанымі кампутарамі, а Міністэрства ўнутраных спраў – Палінай Смолавай і асуджанымі.
Калгасу «Агра-Сінявка», які ў 2004 годзе замацавалі за Міністэрствам культуры, не павезла. Гаспадарцы Мінкульт дапамог паламанымі кампутарамі. “Яны і сёння стаяць у нас і не працуюць,” - скардзяцца працаўнікі калгасу.
Вось каму павезла насамрэч – гэта калгасу «Граниічы-Агра» ў Маладзечанскім раёне. Над ім чацвёрты год шэфствуе Міністэрства ўнутраных спраў. Шэфы з міліцыі дапамагаюць калгасу нават ботамі і штанамі. За ўборкай ураджая тут сочыць асабіста міністр Навумаў, піша «КП в Беларуси».
«Дапамагаюць. Боты, якія выходзяць з моды, даюць нам, штаны… На ўборку прыязджае сам міністр. Спачатку робіць даручэнні – вось трэба зрабіць тое і тое, а пасля, натуральна, прыязджае і глядзіць, што зробленае, а што не. Асуджаныя таксама дапамагаюць… і будоўляй займаюцца, і чым захочаце».
Калгаснікаў «Гранічы-Агра» шэфы песцяць забаўкамі. «Канцэрты нам арганізуюць. У нас і Паліна Смолава выступала, і Скаражонак з «Пясняроў», і «Радзімічы». Яшчэ даюць нам транспарт для турыстычных паездак. Давалі нам транспарт з'ездзіць на Курган славы, у музей Вялікай Айчыннай вайны ў Менск, у цырк, у Жыровіцкі манастыр».




