banner1 banner1 banner1

14.03.2008

Лідэра гомельскіх прадпрымальнікаў выганяюць з рынку 2

10:26, — Палітыка

13 сакавіка старшыне савета прадпрымальнікаў гомельскага рынку "Прудкоўскі" Міхаілу Васільеву судовы выканаўца прапанаваў добраахвотна да 24 сакавіка вызваліць гандлёвае месца. У выпадку невыканання патрабаванняў прадпрымальнік будзе выселены гвалтоўна.

Як паведаміў БелаПАН М.Васільеў, рашэнне аб скасаванні з ім у аднабаковым парадку дамовы арэнды было прынятае абласным гаспадарчым судом 12 студзеня 2008 года. Аналагічнае рашэнне прымалася і ў дачыненні сябра савета рынку Надзеі Айвазавай, але Вышэйшы гаспадарчы суд адзначыў гэтую пастанову, і прадпрымальнікі працягвалі працаваць на рынку.

Канфлікт савета рынку з адміністрацыяй працягваецца з сакавіка 2007 года, калі былі падвышаныя стаўкі арэнднай платы. Савет рынку не пагадзіўся з дадзеным падвышэннем, бо палічыў, што ён супярэчыць заканадаўству, і ўжо каля года даказвае сваю правасць у судах розных інстанцый.

11 сакавіка савет прадпрымальнікаў звярнуўся ў адміністрацыю прэзідэнта з нагоды высялення старшыні савета, бо скасаванне дамовы арэнды з М.Васільевым лічыць грубым парушэннем указу № 148. У ім, у прыватнасці, адзначанае, што касаваць дамовы арэнды з старшынямі саветаў можна толькі пры пазбаўленні іх ліцэнзіі на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці альбо ў сувязі з сістэматычнай няплатай арэнднай платы.

М.Васільеў лічыць, што скасаванне дамовы арэнды звязанае з жаданнем адміністрацыі рынку "прыбраць савет прадпрымальнікаў", які адкрыта змагаецца за правы сваіх калегаў. На дадзены момант, па словах М.Васільева, каля 50 прадпрымальнікаў уносяць арэндную плату па старой стаўцы, выяўляючы сваю нязгоду з падвышэннем платы за гандлёвыя месцы.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11330)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6624)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5150)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4807)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4241)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4147)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4097)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4011)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3751)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3276)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: