9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На былой сядзібе Караткевіча збіраюцца пабудаваць прыбіральню

11

Найлепшую ў горадзе і нават у вобласці прыбіральню вырашылі пабудаваць да аднаго з галоўных афіцыйных святаў краіны “Дажынкі” ўлады Оршы. І гэта было б вельмі добра, бо якраз падобных збудаванняў бракуе ў кожным з гарадоў Беларусі, але пляцоўка, якая была абранай, выклікала ў жыхароў горада абурэнне.

Прыбіральню збіраюцца ўзвесці на месцы былой сядзібы сям’і Караткевічаў, у скверы побач з помнікам знакамітаму пісьменніку. Улічваючы памеры будыніны, вядомы помнік проста згубіцца на ейным фоне. Ды і наўпрост – ідэя спалучэння на невялікім пятачку твора мастацтва, прысвечанага аднаму з выбітнейшых беларусаў, ды прыбіральні нічога, акрамя абурэння вызваць не можа, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках