banner1 banner1 banner1

14.03.2008

БТ аддае ў КДБ свае рэпартажы з акцый пратэста 8

17:24, — Палітыка

“Сфальсыфікаваныя фотаздымкі і расплывістыя, няякасныя відэазапісы – адзіныя доказы па крымінальных справах, заведзеных на ўдзельнікаў акцыі пратэсту 10 студзеня”, - заяўляе актывіст “Маладога Фронту” Ўладзімер Сяргееў, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Сёньня Ўладзімер Сяргееў упершыню знаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы. “Я запэўніваю, што нашая справа цалкам сфабрыкаваная”, – кажа Ўладзь у інтэрв’ю прэс-службе “Маладога Фронта”. -- Фотаздымкі і відэазапісы, адзіныя прадстаўленыя доказы, не адпавядаюць рэчаіснасьці: трапляюцца зусім розныя кадры, на якіх месца падзеі, дата і час з дакладнасьцю да сэкунды супадаюць, але выявы людзей іншыя, што немагчыма.На відэазапісах людзей можна пазнаць толькі па элементах вопраткі, што таксама ня можа зьяўляцца паўнавартасным доказам. Цікава, што сьледчы адзьдзел Менгарвыканкаму зьвяртаўся да некаторых беларускіх тэлеканалаў з просьбаю прадставіць іх уласныя відэа, дык у адказе БТ за подпісам Зімоўскага адзначаецца, што гэта немагчыма па прычыне таго, што запісы ўжо перададзены ў КДБ…"

Уладзімер распавёў, што некаторыя прадпрыемствы і ўстановы прад’явілі пазоў больш, чым на 120 мільёнаў руб. “Сьледчы адзьдзел асабіста зьвяртаўся да шматлікіх прадпрыемстваў, якім мы быццам бы прынесьлі шкоду, з прапановаю прад’явіць пазоў, але на дадзены момант выплаціць кампэнсацыі патрабуюць толькі прадпрыемствы “Менсктранс” і ГУМ. Агульная сума выплаты – 124, 7 млн.руб”.

Нагадаем, на дадзены момант 14 моладзевых актывістаў зьяўляюцца абвінавачанымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў 10 студзеня. Моладзевы лідэр Андрэй Кім ды прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч зьмешчаны на Валадарку. Ім абодвум ужо прад’яўлены афіцыйныя абвінавачаньні па артыкуле 364 (“гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”), які разумее да 6 год зьняволеньня.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: