banner1 banner1 banner1

16.03.2008

Амбасадары пісалі дыктоўку па-беларуску да 90-годзя БНР (Фота) 2

14:10, — Палітыка

Амбасадары пісалі дыктоўку па-беларуску да 90-годзя БНР (Фота)

Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі 15 сакавіка першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску. Акцыя прымеркаваная да 90-годзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тэкст дыктоўкі – прадмова да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.

Прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША сабраліся на сядзібе Таварыства беларускай мовы, каб разам пісаць дыктоўку. На блянку было напісана “Першая агульнанацыянальная дыктоўка. 90 год БНР”, паведамляе “Радыё Свабода”.

Напачатку кожны з амбасадараў падарыў ТБМ адзін беларускі верш. Такім чынам у сядзібе адбыўся фэстываль беларускай паэзіі.

Часовы павераны ў справах амбасады Славацкай Рэспублікі Любамір Рэгак патлумачыў свой удзел у мерапрыемстве:

“Беларуская мова эўрапейская. Вельмі багатая і прыемная мова. Хацеў падтрымаць гэтую ініцыятыву, якая, на маю думку, зьяўляецца вельмі добрай. Ведаеце, у нас ва ўнівэрсытэце ў Прэшаве ёсьць курс беларускай мовы і студэнты, якія яе вывучаюць. І ў іх якраз праблема, бо яны былі на стажыроўцы ў Менску і нават не маглі тут паразмаўляць па-беларуску”.

Гаворыць часовы павераны ў справах амбасады Вялікай Брытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс:

“Я пісаў на самой справе па-ангельку. Намагаўся перакласьці... Вось, бачыце, ангельскі варыянт. Цяжка, цяжка... Не пяцёрка, канешне, але стараюся”.

Кіраўнік дыпмісіі Швэцыі Стэфан Эрыксан дадаў:

“У нашых школах чамусьці мы часьцей пішам тэсты, але часам дыктоўкі таксама. У Беларусі гэта робіцца часьцей. Мне гэта было цікава. Калі гэтым можна будзе прыцягнуць увагу кагосьці да мовы і ён задумаецца над гэтым, то я буду вельмі рады”.

Гаворыць дарадца амбасады Чэхіі Гержман Хромы:

“Я вучыў беларускую мову ва ўнівэрсытэце і прыйшоў падмацаваць тое, каб у Менску больш гаварылі па-беларуску, а не па-расейску. Я лічу, што беларуская мова найбольш музычная з усіх славянскіх моваў”.

Амбасадар Украіны Ігар Ліхавы выказаў спадзяваньне, што сытуацыя з ужываньнем роднай мовы ў Беларусі палепшыцца:

“Я думаю, што тут цэлых тры званкі. Адзін званок для маіх суайчыньнікаў, якія сёньня далёка ня ўсе добра ведаюць і ужываюць штодня ўкраінскую мову. Можа, другі званок для маіх калегаў-дыпляматаў зь іншых амбасадаў у Менску, але й ня ў меншай ступені гэта такі ж сыгнал для беларусаў, бо бяз мовы няма народу, няма нацыі і, па вялікім рахунку, няма й асобы”.

Амбасадары казалі, што з задавальненьнем удзельнічалі ў мерапрыемстве і сама ідэя яго ім імпануе. Яны выказалі жаданьне й надалей удзельнічаць у падобных мерапрыемствах.

Фото «Радыё Свабода», БелаПАН

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12206)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5141)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5031)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4680)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4140)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3895)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3739)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3735)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3678)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3535)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: