banner1 banner1 banner1

17.03.2008

Партыя БНФ заклікае ўніверсітэты света спыніць супрацу з беларускімі вну 10

13:24, — Палітыка

Сойм Партыі БНФ зьвярнуўся да ўрадавых структураў і прыватных фондаў дэмакратычных краінаў сьвету, структураў Эўрапейскага Зьвязу, эўрапейскіх ўнівэрсытэтаў з заклікам неадкладна спыніць або прынамсі прыпыніць дачыненьні з унівэрсытэтамі ў Беларусі, якія выключаюць студэнтаў за палітычныя погляды.

Заява Сойму Партыі БНФ

Толькі за апошнія месяцы з палітычных прычынаў, але паводле надуманых абвінавачаньняў з унівэрсытэтаў былі выключаныя актывісты Партыі БНФ: Зьміцер Жалезьнічэнка (Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), Франак Вячорка (БДУ, факультэт журналістыкі), Юрась Чаранкоў (Мазырскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), Антон Каліноўскі (Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт), Ігар Пажарыцкі (Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), іншыя сябры БНФ і дэмакратычных моладзевых згуртаваньняў.

Бальшыня гэтых унівэрсытэтаў карыстаецца міжнароднаю падтрымкаю. Так, ГДУ мае партнэрскую праграму з Францыяй, фінансаваную фондам Erasmus Эўрапейскае камісіі; журфак БДУ мае аналягічную праграму з Швэцыяй, фінанасаваную дзяржаўным агенцтвам SIDA. Рэктары, дэканы, выкладчыкі, якія тут удзельнічаюць у рэпрэсіях супраць дэмакратычных студэнтаў, езьдзяць у дэмакратычныя краіны, дзе выступаюць, чытаюць лекцыі, атрымліваюць ганарары. Гэта пярэчыць правілам эўрапейскай акадэмічнай супольнасьці, маральным прынцыпам, выхоўвае двудушнасьць у студэнтаў, пераконвае паслугачоў рэжыму з прафэсарскімі дыплёмамі ў беспакаранасьці.

Партыя БНФ лічыць такое становішча непрымальным і заклікае ўсе ўрадавыя структуры й прыватныя фонды дэмакратычных краінаў сьвету, структуры Эўрапейскага Зьвязу, эўрапейскія ўнівэрсытэты неадкладна спыніць або прынамсі прыпыніць дачыненьні з унівэрсытэтамі ў Беларусі, якія заплямілі сябе ганебнымі палітычнымі рэпрэсіямі.

Рэктары, дэканы, выкладчыкі, іншыя службовыя асобы, якія непасрэдна выступаюць арганізатарамі й выканаўцамі рэпрэсіяў, павінны апынуцца ў чорным сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд у Эўрапейскі Зьвяз і ЗША.

Напісаць каментар (10)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Аўтазак з чарнобыльскага шляху

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы

Жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

З Беларусі з'яжджаюць амерыканскія дыпламаты (Відэа) (5162)

3.05, 8:40, — Палітыка

«Мисс Беларусь» выбирали с помощью Лукашенко и Киркорова (4915)

3.05, 9:22, — Грамадства

Алена Захаранка: «Мы ведаем, калі быў выкрадзены бацька, але не ведаем, калі і як ён памёр...» (4769)

3.05, 9:05, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (4455)

6.05, 15:16, — Палітыка

У Лукашэнкі няма будучыні (4315)

8.05, 10:35, — Палітыка

Беларускія хакеісты яшчэ згуляюць з "Пагоняй" на грудзях (Фота) (4213)

3.05, 13:12, — Спорт

ЗША запатрабуюць ад Беларусі адклікаць сваіх дыпламатаў да 16 траўня? (4142)

3.05, 11:42, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (3782)

7.05, 12:23, — Палітыка

На думку міліцыі, «фашысцкая свастыка не з'яўляецца парушэннем грамадскага парадку» (3595)

3.05, 11:26, — Палітыка

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (3432)

8.05, 9:58, — Палітыка

Подписка на рассылку