banner1 banner1 banner1

19.03.2008

Амбасадарка ЗША: «Мэта Амерыкі і Еўразвяза – вызваленне Аляксандра Казуліна» важная навіна 3

8:29, — Палітыка

Амбасадарка ЗША: «Мэта Амерыкі і Еўразвяза – вызваленне Аляксандра Казуліна»

У Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрапейскага Звязу агульная мэта – каб у Беларусі паважаліся правы чалавека і выконваліся дэмакратычныя стандарты. Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» 18 сакавіка заявіла кіраўніца амерыканскай амбасады ў Менску Карэн Сцюарт, каментуючы вынікі сустрэчы з кіраўніцтвам ЕЗ у Брусэлі.

«Мы падзяляем і больш пэўную мэту – вызваленне Аляксандра Казуліна», – адзначыла дыпламатка.

"Еўразвяз распрацоўвае свае падыходы, каб данесці гэтую заклапочанасць да беларускіх улад, – паведаміла амбасадарка. – Мы, ЗША, – адна краіна, а Еўразвяз – гэта звяз краін, і, безумоўна, ёсць некаторыя разыходжанні ў тактыцы. Але нашы пазіцыі застаюцца вельмі блізкімі і скаардынаванымі ў тым, што тычыцца стратэгічнага падыходу".

Па словах Карэн Сцюарт, амерыканскі бок спрабуе высветліць, чым выкліканая рэкамендацыя афіцыйнага Менска скараціць колькасць амбасады ЗША. "Мабыць, яны хочуць, каб наша амбасада мела роўна столькі ж супрацоўнікаў, колькі беларуская амбасада ў ЗША. Але мы не лічым, што Венская канвенцыя аб дыпламатычных стасунках патрабуе такой роўнасці. Так што мы працягваем абмяркоўваць іх просьбу", – сказала амбасадарка.

Каб палепшыць двухбаковыя стасункі, падкрэсліла К.Сцюарт, беларускія ўлады "павінны выканаць абавязальніцтва вызваліць усіх палітвязняў".

12 сакавіка амбасадарка ЗША пакінула Беларусь пасля паўторнай настойлівай рэкамендацыі беларускага боку. Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў 7 сакавіка быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый у сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых санкцый у дачыненні канцэрна "Белнафтахім".

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6891)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6542)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6385)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5661)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5557)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4461)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4139)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4005)

14.05, 9:53, — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3975)

13.05, 13:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3919)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку