Афіцыйны Менск супраць байкоту Алімпіяды ў Кітаі
5- 19.03.2008, 8:41
Беларусь лічыць непрымальным увязванне сітуацыі вакол Тыбета з перспектывамі правядзення ў Кітаі летніх Алімпійскіх гульняў, заявіў журналістам прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў.
"Мы лічым непрымальным увязванне дадзеных падзей з перспектывамі правядзення ў Кітаі летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года.
У нас няма ніякіх сумненняў у тым, што кітайскім бокам будуць распачатыя ўсе неабходныя меры па гарантаванні бяспекі ўдзельнікаў і госцяў Алімпіяды", – адзначыў прэс-сакратар.
Па словах А.Папова, "беларускі бок пастаянна разглядае Тыбет у якасці неад'емнай часткі Кітая і пацвярджае меры, якія кіраўніцтва КНР робіць у дачыненні Тыбету і якія накіраваныя на забеспячэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны". "Упэўненыя, што цяперашнія супрацьпраўныя дзеянні ў аўтаномным раёне будуць неўзабаве спыненыя, і жыццё яго насельніцтва вернецца ў нармальнае рэчышча", – заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі.