9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышт амерыканскага юрыста звязаны з «справай Беразоўскага»?

1

Затрыманне ў Менску вядомага амерыканскага адваката, эксперта па барацьбе з адмываннем грошай Эмануіла Зельцара можа быць звязанае з "справай Беразоўскага", лічыць грамадзянін ЗША судовы перакладчык Валеры Шчукін, кліентам якога быў Зельцар.

"Мы даўно знаёмыя з Зельцарам, і мне вядома з слоў самога Зельцара, што ён быў цесна звязаны з Барысам Беразоўскім. Магчыма, яго затрыманне звязанае з гэтым", – сказаў Шчукін у інтэрв'ю РІА «Новости».

Зельцар быў затрыманы ў Менску 12 сакавіка Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі разам з яго сакратаром расейскай грамадзянкай Уладленай Функ (Блузковай). Абвінавачванне яму пакуль не прад'яўленае, аднак некаторыя СМІ паведамляюць, што ён быў затрыманы па запыце расейскіх праваахоўных органаў.

Беразоўскі цяпер пражывае ў Вялікабрытаніі, дзе атрымаў статус палітычнага ўцекача. Расейскія ўлады неаднаразова накіроўвалі запыт аб экстрадыцыі бізнэсмэна, супраць якога ў РФ узбуджаныя некалькі крымінальных спраў, але станоўчага адказу дагэтуль не атрымалі. Беразоўскі завочна прысуджаны ў Расеі да шасці гадоў пазбаўлення свабоды па "справе "Аэрафлоту".

Як паведаміў БелаПАН са спасылкай на супрацоўніцу Амерыкана-Расейскага прававога інстытута Аксану Эдлер, Зельцар, які з'яўляецца кіраўніком гэтага інстытута, быў затрыманы ля трапа самалёта, які прыляцеў у Менск з Лондана.

"Паводле яе слоў, эксперт ляцеў з Лондана, дзе сустракаўся з кліентамі, якія маюць актывы, у прыватнасці, у Беларусі. Па дарозе назад ён вырашыў наведаць Беларусь", – перадае агенцтва.

Амбасада ЗША ў Беларусі пацвярджае, аднак не каментуе журналістам абставіны, звязаныя з затрыманнем амерыканскага грамадзяніна, згодна з законам аб абароне асабістай інфармацыі.

Шчукін мяркуе, што падставай для арышту таксама можа быць і некалі нашумелая "справа "Инкомбанка", які абвінавачваў Зельцара ў крадзяжы 40 мільёнаў даляраў.

"Зельцар быў маім кліентам па гэтай нашумелай справе "Инкомбанка". На працэс у Нью-Ёрк прыязджаў нават кіраўнік "Инкомбанка" Вінаградаў, аднак справа, якая так доўга цягнулася, у выніку скончылася нічым: банк збанкрутаваўся ў выніку крызісу 1998 года", – сказаў Шчукін.

"Як я памятаю, у выніку пяцідзённых слуханняў вельмі дасведчаны федэральны суддзя канчаткова заблытаўся ў тонкасцях фінансавых пагадненняў гэтага банка", – адзначыў перакладчык.

Зельцар таксама быў кліентам Шчукіна ў справе аб меркаваным адмыванні грошай праз Bank of News York, калі працаваў у групе адвакатаў, якія прадстаўлялі інтарэсы банка.

Выхадзец Малдавіі Зельцар эміграваў з Савецкага Саюза ў сярэдзіне 1970-х гадоў. Ён вядомы ў Расеі і ЗША, у прыватнасці, як эксперт па фінансах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках