banner1 banner1 banner1

19.03.2008

Зельцара маглі затрымаць на просьбу расейскіх спецслужб 1

11:51, — Палітыка

Эмануіл Зельцар, грамадзянін ЗША расейскага паходжання, які ў 90-я гады ў разгар скандалу з адмываннем грошай праз Bank of New York накіраваў гэтаму банку судовы пазоў, быў на мінулым тыдні затрыманы ў Менску, распавёў часопісу «Forbes» брат Зельцара.

Зельцара ўзялі пад варту, калі ён выходзіў з самалёта, які здзейсніў пасадку ў Беларусі. Прычыны яго арышту дагэтуль невядомыя, а навіны пра падзеі, якія адбыліся 12 сакавіка ў сталіцы гэтай аўтарытарнай дзяржавы, толькі цяпер пачалі прасочвацца за межы краіны.

У Дзярждэпе ЗША на падставе закона, які забараняе выдаваць інфармацыю аб без весткі зніклым чалавеку без яго пісьмовай згоды, адмовіліся пацвердзіць або абвергнуць факт затрымання Зельцара.

Зельцар, чалавек прамалінейны і схільны да палемікі, з'яўляецца экспертам па барацьбе з адмываннем грошай і арганізаванай злачыннасцю. У 1999 годзе ён паведаміў Камітэту палаты прадстаўнікоў па банкаўскія і фінансавыя паслугі пра схему адмывання грошай праз Bank of New York (цяпер ён называецца Bank of New York Mellon). Суму сродкаў, якія прайшлі праз яе, Зельцар ацаніў у 10 млрд даляраў. Акрамя таго, ён падаў супраць гэтага банка пазоў на 2 млрд даляраў ад асобы ўкладчыкаў, якія страцілі грошы ў адным з яго філіялаў.

Ходзяць чуткі, што загад аб затрыманні Зельцара зыходзіў ад беларускіх або ад расейскіх спецслужб, магчыма – у сувязі з справай Bank of New York. "КДБ дзейнічае не толькі ў адной краіне", – зазначыў брат Зельцара Марк.

У канцы 90-х адвакат Эмануіл Зельцар таксама прадстаўляў інтарэсы былога крамлёўскага службоўца Паўла Барадзіна, якому швейцарскі суд прад'явіў абвінавачванне ў адмыванні грошай.

Аднак, як паведаміў Марк Зельцар, у Дзярждэпе яму сказалі, што прызначаная на аўторак сустрэча яго брата з супрацоўнікамі амерыканскага консульства ў Менску была адкладзеная. Ён таксама распавёў, што Эмануіл Зельцар пакутуе на хранічныя захворванні, і што ён звярнуўся ў беларускую амбасаду ў Вашынгтоне з просьбай даць яго брату медыкаменты. Акрамя таго, Марк Зельцар падаў дакументы на кароткатэрміновую візу для паездкі ў Беларусь, але адказу пакуль не атрымаў.

Эмануіл Зельцар вылецеў у Менск з Лондана, магчыма, для таго, каб сустрэцца з адным з сваіх расейскіх кліентаў, у якога ў Менску бізнэс. "Я упэўнены, што гэта была не экскурсійная паездка", – сказаў Марк Зельцар. Разам з арыштаваным амерыканцам падарожнічала яго сакратарка – Уладлена Функ, якую таксама затрымалі.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (5943)

4.09, 9:47, — Культура

Дешевая отмазка (5191)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4935)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Урад у поўным правале (4642)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Лукашэнка: «Колькі б мы не цалавалі Захад у адпаведныя месцы…» (Відэа) (4572)

8.09, 13:32, — Палітыка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4460)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4321)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3882)

6.09, 14:52, — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3868)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Лукашенко не признал независимость территорий Грузии на заседании ОДКБ (3601)

5.09, 19:45, — У свеце

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: