9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Swatch» створыць СП на базе Менскага гадзіннікава завода

13

Менскі гадзіннікавы завод "Луч" і швейцарская кампанія "Swatch" створаць сумеснае прадпрыемства.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Менгарвыканкама Аляксандр Ахрэмчык, перадае «Інтэрфакс».

"Да нас паступілі прапановы аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на базе завода "Луч" ад швейцарскай фірмы і ад кітайскіх кампаній. Прынятае папярэдняе рашэнне пра тое, што здзяйсняць мадэрнізацыю гэтага прадпрыемства будзе швейцарская фірма "Swatch", – сказаў А.Ахрэмчык, удакладніўшы, што "надалей гэтае рашэнне будзе замацаванае на ўзроўні дзяржавы".

Паводле яго слоў, цяпер замежны інвестар распрацоўвае бізнэс-план развіцця прадпрыемства. "Як толькі бізнэс-план будзе прадстаўлены, будзе прынятае рашэнне аб уваходжанні замежнага інвестара з сваёй доляй у статутны фонд сумеснага прадпрыемства", – сказаў А.Ахрэмчык.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках