banner1 banner1 banner1

19.03.2008

Напярэдадні 25 сакавіка зняты фільм «Дзень Волі» (Відэа) важная навіна 7

13:50, — Культура

Напярэдадні 25 сакавіка зняты фільм «Дзень Волі» (Відэа)

Напярэдадні 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі Уладзімір Арлоў, Юры Хашчавацкі і Алег Дашкевіч знялі фільм «Дзень Волі».

На думку аўтараў фільма, дакументальная кінастужка дазволіць суайчыннікам усвядоміць, што гістарычна і ментальна беларусы з'яўляюцца еўрапейцамі.

"У фільме мы гаворым пра тое, што калі б з дапамогай вялікіх дзяржаў захавалася незалежнасць Беларусі і Украіны, гэтыя краіны з насельніцтвам 50 мільёнаў чалавек і вялізнымі прыроднымі рэсурсамі маглі б прыкметна паўплываць на ўвесь ход еўрапейскай гісторыі. Бяздушны малох сталінскай імперыі знішчыў усіх бацькоў-заснавальнікаў БНР і прыхільнікаў ідэі беларускай дзяржаўнай незалежнасці, якія засталіся ў Савецкім Звязе", — адзначыў сцэнарыст, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў.

Ён мяркуе, што еўрапейскія палітыкі павінны прыслухацца да слоў Вацлава Гавела, які без Беларусі і Украіны не ўяўляе завершанай канфігурацыі дэмакратычнай Еўропы.

Для лаўрэата шматлікіх міжнародных і нацыянальных фэстаў дакументальных фільмаў Юрыя Хашчавацкага стужка "Дзень Волі" з'яўляецца 35 працай у кіно. Адзін з яго апошніх фільмаў, "Плошча", быў прадстаўлены на 15 кінафэстах. У гэтым годзе ён запланаваны да паказу на фэстах у Румыніі, ЗША, Украіне і Вялікабрытаніі.

Фільм «Дзень Волі» дэманстраваўся ў Еўрапарламенце ў рамках «Беларускага тыдня», прысвечанага 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Напісаць каментар (7)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  09.02.10  10.02.10
EUR3 969.973 977.51
USD2 898.002 898.00
RUB94.9795.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

«Нюрнберг»

Спецыяльна для супрацоўнікаў спецслужб

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   09.02   10.02 
Брэст Возможен дождь-9
-13
Туман-6
-8
Віцебск Снег-8
-9
Снег-4
-5
Гомель Снег-5
-6
Снег-3
-3
Гродна Возможен дождь-9
-14
Туман-7
-8
Мінск Туман-10
-12
Снег-3
-5
Магілёў Снег-8
-8
Снег-4
-5

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: