banner1 banner1 banner1

2.03.2008

У Салігорску разагнаны сацыяльны мітынг (Фота) важная навіна фатаздымкі 17

16:08, — Палітыка

2 сакавіка ў Салігорску быў разагнаны сацыяльны мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі.

Як паведаміў "Нашай Ніве" грамадзкі актывіст Павал Батуеў, мітынг ставіў за мэту выказваньне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, пратэсту супраць адмены льготаў.

На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек. Ужо праз 5 хвілін — мітынг пачаўся а 14-й — пасьля пачатку акцыі плошча была ачэплена мясцовай міліцыяй, якой на дапамогу прыехаў менскі спэцназ.

Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімер і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысьціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зьміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня. Пэнсіянеру Генадзю Кудзельку пры затрыманьні стала кепска (сэрца), і яго забрала «хуткая».

На восем чалавек міліцыянты склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (Валабуева вызвалілі пасьля дачы тлумачэньняў).

Затрыманых непаўнагадовых вызвалілі празь некалькі гадзін. У ІЧУ (ізалятар часовага ўтрыманьня) зьмясьцілі Уладзіміра Шылу і Зьмітра Банько. Сёньня раніцай іх чакае суд.

Напісаць каментар (17)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: