banner1 banner1 banner1

20.03.2008

У Баранавічах ледзь не ўзляцеў у паветра цэлы квартал 3

10:35, — Здарэнне

У Баранавічах менскія спецыялісты па халатнасці прабілі газавую трубу. Найменшая іскра на месцы аварыі магла прывесці да страшнага выбуху.

Газаправод на скрыжаванні вуліц Шаўчэнка і Вагоннай, які праходзіць пад зямлёй, апынуўся прабітым наскрозь пры пракладцы ліній электразабеспячэння. Гэтыя працы выконваліся спецыялістамі менскага НП ТАА "Энергожилпромстрой" і яго субпадрадчыка БМУ № 7 (будаўніча-мантажнае ўпраўленне) у рамках праекту па паляпшэнні электразабеспячэння жылога сектара, піша Bulletinonline

Калі зразумелі, што прабілі газавую трубу, адразу ж звярнуліся ў аварыйную службу МПУ "Баранавічыміжрайгаз". Як распавядаюць працоўныя міжрайгазу, калі яны прыбылі на месца здарэння, зямля пад іх нагамі літаральна дрыжала.

– Сітуацыя была крытычнай. На тэрыторыі амаль цэлага квартала адчувалася выбуханебяспечная сумесь паветра і газу. Адна выкінутая цыгарэта або нават іскра аўтобуса, які б праязджаў паблізу, – і трагедыі было б не пазбегнуць! Ад выбуху пацярпелі бы ўсе бліжэйшыя дамы, – распавёў электразваршчык Віктар Козел.

За той час, пакуль уцечка газу не была ліквідаваная, на паверхню выйшлі 23 тысячы кубаметраў паліва.

Мясцовыя жыхары, якія знаходзіліся ў сваіх дамах, хутка адчулі прыкры пах газу.

– Пра аварыю я даведалася амаль адразу. У двары стала моцна смярдзець газам, а неўзабаве прыкры пах запоўніў увесь дом. Бачыла, як людзі, якія ішлі па вуліцы, закрывалі насы, – распавяла жыхарка дому па вуліцы Шаўчэнка Наталля. – Калі я патэлефанавала па нумары 104, мне сказалі зачыніць усе дзверы, фортачкі і чамусьці сядзець дома. Але знаходзіцца ў будынку, прапахлым газам, з падгадаваным дзіцем было проста небяспечна! Я адправілася з сынам да свякрухі ў іншы раён.

Прыбыўшыя на месца ЧП супрацоўнікі "Баранавічыміжрайгаза" з дапамогай лапат прыступілі да раскопак трубы. Нягледзячы на сур'ёзную небяспеку, калі для выбуху хапіла б звычайнай запалкі, электразваршчыкам Віктару Козелу і Мікалаю Бяляцкаму ўсё-ткі атрымалася зварыць дзіры ў трубе.

Па словах дырэктара Баранавіцкіх электрычных сетак Дзмітрыя Гаўрылені, да ЧП прывяло адхіленне менскіх спецыялістаў ад зацверджанага праекту. Па-першае, падрадчыкам на месца прац не былі выкліканыя прадстаўнікі "Баранавічыміжрайгаза". Па-другое, працоўныя дапусцілі парушэнне пункта праекту, дзе была зацверджаная глыбіня праколу.

Галоўны ж інжынер НП ТАА "Энергожилпромстрой" Сяргей Міксюк, які ў тэлефоннай гутарцы быў лаканічны, на аварыю адрэагаваў дзіўна:

– Ніхто гэту трубу не чапаў. Яна сама ад старасці лопнула!

Шкода, нанесеная "Энергожилпромстроем" МПУ "Баранавічыміжрайгаз", склала не менш як 12 млн рублёў.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7018)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6613)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6433)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5736)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5631)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4590)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4200)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4192)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4020)

14.05, 11:07, — Аўто

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (4010)

13.05, 13:32, — Палітыка

Подписка на рассылку