banner1 banner1 banner1

20.03.2008

З новага навучальнага года ўводзіцца “дзелавы” стыль вопраткі для школьнікаў 22

16:03, — Грамадства

“Дзелавы” стыль вопраткі з новага навучальнага года ўводзіцца для ўсіх беларускіх школьнікаў. Пра гэта на пасяджэнні каардынацыйнага савета па пытаннях увядзення вопраткі дзелавога стылю для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, арганізацыі яе вытворчасці і рэалізацыі 20 сакавіка ў Менску паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарына.

Паводле яго слоў, адпаведныя лісты з рэкамендацыяй уключыць у правілы ўнутранага распарадку навучальных устаноў пункт аб нашэнні вопраткі “дзелавога” стылю, накіраваныя Міністэрствам адукацыі ва ўсе кіраванні адукацыі краіны. Акрамя гэтага, ім рэкамендаванае правесці прэзентацыі мадэляў “дзелавога” стылю вопраткі, якая выпускаецца айчыннымі вытворцамі.

Як паведаміў К.Фарына, сёлета будуць адабраныя каля 50 мадэляў школьнай вопраткі, якія каардынацыйны савет рэкамендуе да вытворчасці. Усяго ж, паводле інфармацыі вытворцаў, у Беларусі распрацаваныя каля 300 мадэляў.

«Наша задача – сфармаваць культуру нашэння вопраткі “дзелавога” стылю, моду на школьную вопратку», — сказаў К.Фарына. На яго думку, вопратка “дзелавога” стылю павінна быць функцыянальнай, гігіенічнай, даступнай па цане і, галоўнае, падабацца школьнікам.

Як паведаміла БелаПАН галоўная інспектарка кіравання агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Прастакова, “дзелавы” стыль вопраткі ў беларускіх школах уводзіўся паэтапна цягам трох гадоў: спачатку ў пачатковай школе, пасля – у базавай, сёлета – для вучняў 10–11-х (12-х) класаў.

Паводле яе слоў, “дзелавы” стыль вопраткі прадугледжвае пэўны камплект. У камплект для хлопчыкаў могуць уваходзіць штаны, пінжак, камізэлька, кашуля (трыкатажны швэдар), для дзяўчынак – штаны, спадніца або сарафан, блуза (швэдар). Спецыяліст адзначыла, што кожная школа можа прымаць рашэнне аб каляровасці і камплекце вопраткі, нашэнні вопраткі ў залежнасці ад сезону. Вопратка з джынсавай тканіны падчас заняткаў у школе не дапускаецца.

Напісаць каментар (22)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: