banner1 banner1 banner1

22.03.2008

Партыя БНФ заклікае ўкладчыкаў байкатаваць «Райффайзен-банк» важная навіна 32

13:42, — Палітыка

Партыя БНФ заклікае ўкладчыкаў "Райффайзен-банка" разарваць з ім стасункі і забраць свае ўкладанні з гэтага банка. Пра гэта паведаміў старшыня партыі Лявон Баршчэўскі.

Паводле яго слоў, гэта выкліканае заявамі Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв'ю Аўстрыйскаму агенцтву прэсы (АПА) 20 сакавіка. "Дэмакратыя ў Беларусі такая самая, як і ў Аўстрыі, амаль адзін да аднаго", – сказаў кіраўнік дзяржавы. "Так чаго ж яшчэ бракуе ў дэмакратычным партрэце Беларусі? Што яшчэ трэба Еўропе ад Беларусі?" – задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.

"У гэты ж дзень, 20 сакавіка, у Гомелі быў арыштаваны адзін з лідэраў Партыі БНФ Андрэй Цянюта. У сувязі з гэтым я выказваю сваё здзіўленне, чаму аўстрыйскі ўрад не рэагуе на заяву Лукашэнкі, што ў Беларусі дэмакратыя на ўзроўні аўстрыйскай. Мы не разумеем, чаму аўстрыйскі "Райффайзен-банк" фактычна фінансуе рэпрэсіўны рэжым Аляксандра Лукашэнкі. І у сувязі з гэтым я заяўляю, што мы будзем ініцыяваць зварот да ўсіх еўрапейскіх укладчыкаў "Райффайзен-банка" забіраць свае ўкладанні, і перакладаць іх у іншыя банкі, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя Беларусі", – сказаў Л.Баршчэўскі.

Як сказаў Л.Баршчэўскі, з прапановай аналагічнага звароту партыя звернецца да ўсіх суб'ектаў, якія ўваходзяць у кааліцыю Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС). "Таксама праз партнёрскія арганізацыі, праз еўрапейскую прэсу звернемся да грамадзян Аўстрыі, каб яны задалі пытанне свайму ўраду: чаму ён дапамагае існаванню ў Беларусі рэпрэсіўнага рэжыму і дазваляе Лукашэнку заяўляць, што гэта робіцца па прынцыпе аўстрыйскіх парадкаў", – сказаў Л.Баршчэўскі.

Палітык спадзяецца, што яго ініцыятыву падтрымаюць як яго аднапартыйцы, калегі па АДС і "ўсе грамадзяне еўрапейскіх краін, для якіх слова "дэмакратыя" і "свабода" не пусты гук".

Як заявіў Л.Баршчэўскі, з гэтай заявай партыя звернецца да грамадскіх арганізацый Еўропы, да партнёрскіх арганізацый, і да еўрапейскай прэсы.

Напісаць каментар (32)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11512)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6751)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5251)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4866)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4267)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4187)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4125)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4043)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3791)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3324)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: