banner1 banner1 banner1

23.03.2008

Вацлаў Гавэл: «Веру, што будучыня Беларусі – эўрапейская»

15:28, — Палітыка

Экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл зьвярнуўся з пасланьнем да ўдзельнікаў канфэрэнцыі “Мінуласьць, сучаснасьць і будучыня беларускай дзяржаўнасьці” ў Празе.

Канфэрэнцыя праходзіць пад патранажам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга. У ёй бяруць удзел старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, адзін зь лідэраў "Маладога фронту" Павал Севярынец, іншыя палітыкі, навукоўцы, прадстаўнікі грамадзкасьці зь Беларусі і замежжа, паведамляе «Радыё Свабода».

Зварот Вацлава Гаўла да ўдзельнікаў канфэрэнцыі зачытаў кіраўнік ініцыятывы “Грамадзянская Беларусь” Ян Румл — былы дысыдэнт, а потым сэнатар і міністар унутраных спраў Чэхіі:

“Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка, спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Лёс не спрыяў яе жыцьцю і судзіў ёй яшчэ нашмат меней часу, чым міжваеннай Чэхаславаччыне.

Але я рады, што вы сустракаецеся цяпер менавіта ў Празе, дзе некалі знаходзілася ў эміграцыі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Драматычная доля нашай краіны дазваляе нам больш чуйна, чым іншым, асягнуць важнасьць гэтай даты для ўсіх дэмакратычна настроеных беларусаў як у самой Беларусі, так і за яе межамі.

Вось жа, адзнача́ныя ўгодкі – гэта магчымасьць ізноў усьвядоміць шчыльную повязь паміж Беларусьсю і Эўропаю. Зь віны сучаснага рэпрэсіўнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абодва бакі гэтай зьвязкі ў значнай меры ізаляваныя. Вядома, не безь віны тут і мы, краіны Эўрапейскага Зьвязу, занураныя ў шматлікія блізкія і далёкія, сапраўдныя ці ўяўныя праблемы і пагрозы. Напрыклад, зачаста мы паддаемся – і не адно ў дачыненьні да Беларусі – спакусе зводзіць праблему парушэньня людзкіх і грамадзянскіх правоў да ўсяго толькі бюракратычнай працэдуры. Я маю на ўвазе эўрапейскую візавую палітыку. Свабодамысныя беларусы павінны былі б тут мець нашмат большыя магчымасьці для вывучэньня і разьвіцьця сваёй культуры і нацыянальных традыцыяў – калі немагчыма дасягнуць гэтага дома. Гэта ўсё зь цягам часу ў вялікай ступені апраўдае сябе і акупіцца. Дык жа веру, што будучыня Беларусі эўрапейская, веру, што раней ці пазьней мы павітаем свабодную Беларусь у Эўрапейскім Зьвязе.

Зычу вам усім, прысутным тут беларусам і беларусам ува ўсім сьвеце, усяго добрага на вашыя ўгодкі”.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: «Поўны алес» з цяжкімі наступствамі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АМАП разагнаў акцыю ў Менску. Збіты кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька (Фота, відэа) (8181)

14.07, 18:11, — Палітыка

Их разыскивает милиция (6593)

14.07, 9:58, Ирина Халип — Палітыка

Анатоль Лябедзька: «Быў моцны ўдар, у вачах пацямнела, мяне павалілі і сталі біць нагамі» (Фота) (6441)

14.07, 19:26, — Палітыка

Лукашэнка не давярае сілавікам (5310)

15.07, 21:46, — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (4731)

18.07, 10:06, — Палітыка

Як у Беларусі «ператрахіваюць» кіруючыя кадры (4726)

16.07, 17:27, — Палітыка

Кремль констатировал смерть «союза» Беларуси и России (4713)

16.07, 13:31, — Палітыка

Ключ ад прыватызацыі знаходзіцца ў руках апазіцыі (4671)

15.07, 15:29, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Няма чым плаціць за газ? (Відэа) (4147)

16.07, 19:40, — Эканоміка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4041)

18.07, 8:14, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: