У Кіеве наладзілі лыжны забег на «Кубак Лукашэнкі» (Фота)
6
9:19, — Палітыка
«Беларуская вясна» пачалася ў Кіеве. Фэст беларускай культуры ва Украіне арганізаваны актывістамі ініцыятывы «Салідарнасць».
Яго стартавай акцыяй стаў імправізаваны забег на лыжах па асфальце пад назовам «Кубак Лукашэнкі». Дарэчы, гэтая акцыя праходзіла на галоўнай вуліцы ўкраінскай сталіцы ўжо другім разам.
Як паведамляе «Радыё Свабода», дэманстрацыі фільмаў, выставы, канферэнцыі, канцэрты і іншыя мерапрыемствы "Беларускай вясны" будуць праходзіць у Кіеве да сярэдзіны красавіка.









