9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікаў заклікалі 25 сакавіка выйсці на плошчу

Кампанія «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» заклікала прадпрымальнікаў узяць актыўны ўдзел у святкаванні 90-годдзя БНР.

Пра гэта гаварыцца ва ўлётцы, распаўсюджанай на некаторых сталічных рынках. Прадпрымальнікаў заклікаюць не толькі ўзяць удзел у святкаванні вялікай даты, але і нагадаць уладам пра свае патрабаванні.

«25 сакавіка – маленькі крок да абароны канстытуцыйнага права на свабодную працу. Не прасі – патрабуй! Патрабуй прыняцця доўгатэрміновага закона «Аб малым і сярэднім бізнэсе. Калі ты стаміўся ад ХЛУСНІ і ПАДМАНУ, то тваё месца 25 сакавіка а 18 гадзіне на плошчы Якуба Коласа», – гаворыцца ў тэксце звароту. Улётка таксама змяшчае зварот Прэзідыума АДС да грамадзян Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках