9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артур Финькевіч: Усе на плошчу Якуба Коласа!

Адзін з лідэраў “Маладога фронту” Артур Фінькевіч прапануе ўсім беларусам, каму неабыякавы лёс Бацькаўшчыны, адсьвяткаваць Дзень Волі разам, таму запрашае ўсіх прыйсьці 25 Сакавіка а 18 гадзіне на плошчу Якуба Коласа.

“Дзень 25 сакавіка зьяўляецца сьвятыняю для кожнага беларуса. У гэты дзень 90 год таму беларускі народ дасягнуў упершыню ў гісторыі незалежнасьці нашай дзяржавы з назваю Беларуская Народная Рэспубліка. Таму менавіта гэты дзень мы мусім сьвяткаваць разам кожны год, як галоўнае сьвята нашай краіны, каб мы і нашыя нашчадкі памяталі пра тыя ахвяры, якія панесла Беларусь за час свайго існаваньня для атрыманьня незалежнасьці. Без абвяшчэньня незалежнасьці БНР 90 год таму, ня мелі б мы яе і зараз”, - упэўнены адзін з лідэраў “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках