9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нью-Ёрк адзначае 90-годдзе БНР (Фота)

У Нью-Ёрку прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Як паведамляе сайт «Беларускі моладзевы рух Амерыкі», 23 сакавіка актывісты беларускай дыяспары правялі дэманстрацыю перад будынкам штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. У ёй узялі ўдзел каля 15 чалавек. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты ў падтрымку грамадскага аб'яднання «Малады фронт», а таксама транспаранты з надпісамі «Свабоду палітвязням!», «Расея, рукі прэч ад Беларусі!» і інш.

У гэты ж дзень святочныя мерапрыемствы прайшлі ў кафедральным саборы святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, а ў Беларускім музеі ў Нью-Ёрку адкрылася новая мастацкая выстава. У экспазіцыі прадстаўленыя 32 працы беларускіх мастакоў, у тым ліку Аляксея Марачкіна, Алеся Шацерніка, Уладзіміра Новака, Генадзя Драздова, Аляксандра Грыгор'ева.

Усе беларусы, якія прыйшлі на святкаванне, узялі ўдзел у нацыянальнай дыктоўцы. Акрамя таго, паведамляе сайт, беларусы Нью-Ёрку сабралі ахвяраванні для ўсталявання мемарыяльнай дошкі на будынку былой амбасады БНР у Таліне і заклікалі сваіх суайчыннікаў па ўсім свеце далучыцца да збору сродкаў, каб гэтая мемарыяльная дошка «атрымалася сапраўды народным памятным знакам».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках