banner1 banner1 banner1

25.03.2008

25 Сакавіка святкавалі ў Магілеве, Віцебску, Гародні 2

23:05, — Палітыка

Сёньня ў гарадзенскім парку імя Жылібэра сабралася некалькі дзесяткаў актывістаў, каб адзначыць 90-я ўгодкі БНР. На месцы ўжо чакала міліцыя, стаяў закрыты грузавік з тэнтам для перавозкі асабовага складу. Міліцыянты папярэдзілі сабраных аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Актывісты павіншавалі адзін аднаго са сьвятам і пакінулі парк. Яны ўсклалі кветкі да памятнай дошкі паўстанцам Кастуся Каліноўскага на чыгуначным вакзале і да шыльды паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі на сьцяне Новага замку. Міліцыянты ў гэты час працягвалі сачыць за актывістамі, паведаміла “Радыё Свабода”.

У Віцебску а 18-й вечара каля помніка Уладзімеру Караткевічу сабраліся прадстаўнікі розных палітычных партыяў і стваранага руху "За Свабоду!"

Вакол стаяла некалькі міліцыйскіх машын, праз вокны якіх міліцыянты назіралі за актывістамі.

Партыйцы ўсклалі кветкі да помніка ды прасьпявалі гімн БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Усё гэта супрацоўнікі міліцыі здымалі на відэакамеры. Але нікога з прысутных дэмакратычных актывістаў не затрымалі, хаця міліцэйскія машыны не разьяжджаліся аж да таго часу, пакуль усе ад помніку Караткевічу не разышліся.

У Магілёве грамадзкія й партыйныя актывісты ўсклалі кветкі да будынка, у якім 12 ліпеня 1918 году прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці падтрымалі абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Два дзясяткі ўдзельнікаў урачыстасьці ўсклалі кветкі да сымбалічнай мэмарыяльнай шыльды з гербам Пагоня й надпісам: “Жыве Беларусь. У гэтым будынку летам 1918 году Беларускім нацыянальным камітэтам у Магілёве было прынятае рашэньне аб прызнаньні ўлады БНР”.

Старшыня рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвясьціў, што неўзабаве пачнецца збор подпісаў за ўсталяваньня на будынку краязнаўчага музэю сапраўднай мэмарыяльнай шыльды.

На месцы правядзеньня акцыі прысутнічала каля дзясятка міліцыянтаў. Начальнік аддзелу ўправы ўнутраных спраў аблвыканкаму палкоўнік Алёнушкін запатрабаваў ад удзельнікаў разысьціся. Міліцыянт абвінаваціў актывістаў у спробе арганізаваць несанкцыянаваны мітынг.

Па ўскладаньні кветак удзельнікі акцыі разышліся. За час яе правядзеньня нікога не затрымалі.

Дзьвюма гадзінамі пазьней міліцыянты канфіскавалі 370 асобнікаў спэцыяльнага нумару газэты “Магілёўскі час”, прысьвечанага Дню волі. Міліцыянты аргумэнтавалі канфіскацыю неабходнасьцю праверкі на наяўнасьць у газэце антыдзяржаўнай прапаганды.

Падчас распаўсюду “Магілёўскага часу” міліцыянты затрымлівалі журналістку Ганну Ільіну, а таксама грамадзкіх актывістаў Зьмітра Салаўёва, Сяргея Лапуціна ды Аляксандра Задарожнага.

А сямнаццатай гадзіне, пасьля трохгадзіннага зьняволеньня, трох непаўналетніх актывістаў падпусьцілі дамоў. Кастуся Лашчынскага, Ірыну Драгунову ды Максіма Марозова міліцыянты вінавацілі ў вывешваньні бел-чырвона-белага сьцяга на вышцы асьвятленьня чыгункі.

Актывісты ўтрымліваліся ў Кастрычніцкім аддзеле міліцыі. У тэлефоннай гутарцы Кастусь Лашчынскі паведаміў “Свабодзе”, што падчас прафіляктычнай гутаркі міліцыянты спрабавалі запалохаць яго й ягоных сяброў.

“Міліцыянты казалі, што ў нас будуць праблемы ў школе й ва ўнівэрсытэце. Доказаў таго, што мы вывешвалі сьцяг міліцыянты ня выявілі. І пасьля трох гадзінаў зьняволеньня нас адпусьцілі”, сказаў Кастусь Лашчынскі.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11053)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6482)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4758)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4738)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4581)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4184)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4073)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4055)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3959)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3691)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: