banner1 banner1 banner1

26.03.2008

Дэмакратычных актывістаў затрымлівалі і зьбівалі паводле сьпісаў важная навіна 2

11:35, — Палітыка

Зьбіцьцём і масавымі затрыманьнямі суправаджалася 25 сакавіка ў Менску масавая акцыя з нагоды 90-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

У міліцыі г.Менску знаходзіцца каля сотні затрыманых. У Савецкім РУУС знаходзяцца каля 50 чалавек, у Заводзкім каля 25, у Партызанскім таксама больш за 20 чалавек, паведамляе “Радыё Свабода”.

Людзі, якія ехалі ў Заводзкі РУУС у аўтазаку паведамілі, што ў іх адбіралі мабільныя тэлефоны, і яны ня мелі магчымасьці зьвязацца са сваімі сваякамі.

Стала вядома, што ў міліцыянтаў, якія кіравалі разгонам, на руках былі сьпісы тых людзей, якіх яны перш за ўсё павінны затрымаць, а потым ужо яны затрымлівалі тых людзей, якія трапілі пад так званую "зачыстку". Артур Фінькевіч моцна зьбіты, у Зьмітра Дашкевіча шмат гематомаў на твары. Непаўналетнюю Алену Макарэвіч моцна зьбівалі па нагах, а потым яшчэ раз зьбілі ў міліцыі, пасьля затрыманьня. Таксама моцна зьбітая Крысьціна Шацікава.

Дактары хуткай дапамогі: “Вельмі шмат траўмаў”

Але былі людзі, якія папросту выпадкова трапілі пад зачысткі. Адна жанчына, якая вярталася з крамы з торбамі, убачыла, як людзей пачалі зьбіваць на праспэкце Незалежнасьці каля плошчы Перамогі. Яна пацікавілася, што здарылася, і таксама трапіла ў аўтазак. На гэты момант вядома, што ў жанчыны зламана некалькі рэбраў.

Таксама ёсьць пацярпелыя ў Савецкім РУУС. Ільля Карэтнікаў зашываў галаву ў 9-м клінічным шпіталі. Некалькі хлопцаў атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы, і ім таксама зашывалі раны галавы. Яраславу Грышчэню, актывісту "Маладога фронту" з Баранавіч, вывіхнулі плячо.

Мэдыкі хуткай дапамогі паведамілі, што іх увесь час выклікаюць да людзей, што знаходзяцца ў міліцыі, і яны казалі бацькам, якія стаялі каля Савецкага райаддзелу міліцыі, што ў міліцыянтаў могуць быць праблемы, але хто гэтыя праблемы зробіць міліцыянтам, яны не ўдакладнілі. Казалі, што шмат траўмаў. Бацькі абураюцца, яны пішуць скаргі, таму што іх дзяцей усё яшчэ ня выпусьцілі з пастарункаў, хаця яны маюць права затрымліваць непаўналетніх толькі 1 гадзіну. Ніводнага з затрыманых не правялі праз "журнал рэгістрацыі" – усіх трымаюць у актавых залях, куды й выклікаюць хуткую дапамогу.

У міліцыі непаўнагадовых аддзялілі ад паўнагадовых затрыманых. На іх складаюць пратаколы. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. ЗА РУУС знаходзіцца аўтобус са спэцназаўцамі – іх выклікаюць па 2-3 чалавекі, яны складаюць рапарты і даюць сьведчаньні. Непаўнагадовая Крысьціна Самойлава паведаміла, што на яе складалі пратакол тыя спэцназаўцы, якія яе не затрымлівалі.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: «Поўны алес» з цяжкімі наступствамі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АМАП разагнаў акцыю ў Менску. Збіты кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька (Фота, відэа) (8177)

14.07, 18:11, — Палітыка

Их разыскивает милиция (6591)

14.07, 9:58, Ирина Халип — Палітыка

Анатоль Лябедзька: «Быў моцны ўдар, у вачах пацямнела, мяне павалілі і сталі біць нагамі» (Фота) (6441)

14.07, 19:26, — Палітыка

Лукашэнка не давярае сілавікам (5308)

15.07, 21:46, — Палітыка

Як у Беларусі «ператрахіваюць» кіруючыя кадры (4719)

16.07, 17:27, — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (4712)

18.07, 10:06, — Палітыка

Кремль констатировал смерть «союза» Беларуси и России (4711)

16.07, 13:31, — Палітыка

Ключ ад прыватызацыі знаходзіцца ў руках апазіцыі (4668)

15.07, 15:29, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Няма чым плаціць за газ? (Відэа) (4144)

16.07, 19:40, — Эканоміка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4030)

18.07, 8:14, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: