banner1 banner1 banner1

26.03.2008

Пра падзеі ў Менску паведамілі сусьветныя агенцтвы навін 5

11:53, — Палітыка

Сьвяткаваньне Дня волі і рэакцыя ўладаў на мірныя дэманстрацыі апынуліся ў цэнтры ўвагі міжнародных інфармацыйных агенцтваў.

Інфармацыя пра акцыі з нагоды 25 сакавіка а таксама пра рашучыя захады дзяржаўных органаў, якія правялі прэвэнтыўныя затрыманьні перад Сьвятам і ужылі сілу супраць дэманстрантаў ў сам Дзень Волі, зьявілася таксама ў замежным друку, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра колькасьць удзельнікаў акцыяў, зьбіцьцё і затрыманьні ў якасьці першых навін паведамляюць інтэрнэт-выданьні замежных газэтаў, у прыватнасьці: International Herald Tribune, USA Today, Gazeta Wyborcza ды іншыя. Паводле International Herald Tribune, міліцыя загадзя падрыхтавалася да разгону акцыі ў сталіцы, і былі праведзеныя прэвэнтыўныя затрыманьні апазыцыйных актывістаў, патэнцыйных удзельнікаў акцыяў. Газэта цытуе міністра ўнутраных справаў-Навумава, які напярэдадні заявіў, што “дэманстрацыя несанкцыянаваная”, і што супраць яе ўдзельнікаў будуць ужытыя адпаведныя захады, што і адбылося.

Газэта USA Today падкрэсьлівае, што акцыі з нагоды Дня Волі ўлады ня першы раз прызналі незаконнымі і чарговы раз скарысталі сілу. Газэта нагадвае, што з прычыны персьледу апазыцыі і незалежных СМІ, Злучаныя Штаты і Эўразьвяз назвалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі “ апошняй дыктатурай Эўропы”.

Ў сваю чаргу Gazeta Wyborcza адзначае, што беларуская апазыцыя ганарыцца абвяшчэньнем незалежнасьці БНР, хаця гэтая незалежнасьць была кароткатэрміновай. Газэта нагадвае, што гэтак, як і БНР, бальшавікі здушылі і Літоўскую рэспубліку. Польскае выданьне пры гэтым цытуе былога старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча, які адзначыў, што 25 сакавіка ня проста сымбалічная дата, бо незалежнасьць БНР у 1918 годзе прызналі 12 краінаў сьвету – болей, чым за такі-ж час прызналі Савецкі саюз.

Пра падзеі ў Менску 25 сакавіка паведамляюць таксама BBC, Associated Press, DPA, Reuters, Euronews, CNN, расейскія тэлеканалы і інфармацыйныя агенцтвы, тэлекампанія Aljazeera. У інфармацыі BBC, апроч іншага, адзначаецца, што адным са сьпецпадразьдзяленьняў у часе разгону камандаваў палкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка, унесены ў сьпісы неўязных на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу, ЗША і Канады з падазрэньня ў датычнасьці да зьнікненьня апанэнтаў дзеючай беларускай улады.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7528)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6912)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6691)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5991)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5953)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4876)

15.05, 10:30, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4808)

16.05, 12:32, — Палітыка

Таемны сын (4652)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4460)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4230)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку