Амбасада Украіны не можа знайсці затрыманага ў Менску суайчынніка
3
14:34, — Палітыка
Як паведаміў «Радыё Рацыя» консул Украіны В.Сярдзега, у судзе Маскоўскага раёна, куды павінны былі даставіць хлопца, яго не апынулася.
Грамадзянін Украіны Юры Барак быў затрыманы ўчора. Сёння раніцай, каб прысутнічаць на судзе над ім, на названым беларускай міліцыяй адрас выехалі консул і юрыст міжнароднай праваабарончай арганізацыі. Аднак грамадзяніна Украіны яны так і не знайшлі.




