9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консул Украіны Васіль Сярдзега: «Вельмі цяжка было дамагчыся якой-небудзь інфармацыі»

2

Консул Украіны ў Беларусі Васіль Сярдзега паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што грамадзянін Украіны Юры Бірук, затрыманы ўчора ў Менску на дэманстрацыі, вызвалены пасля высвятлення асобы. Пра гэта консульству паведамілі праваахоўныя органы.

Інфармацыя пра тое, што ўкраінца аштрафавалі – няправільная. У судзе Маскоўскага раёна асудзілі да 30 базавых велічынь штрафу грамадзяніна Беларусі Юрыя Барока. З прычыны падабенства прозвішчаў узнікла блытаніна.

«Вельмі цяжка было дамагчыся інфармацыі, практычна немагчыма. Мы былі змушаныя раз'язджаць па ўсіх судах Менска, адшукваючы свайго грамадзяніна», – адзначыў консул у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках