banner1 banner1 banner1

26.03.2008

МЗС Літвы патрабуе ад беларускіх улад тлумачэння 3

18:06, — Палітыка

Міністэрства замежных спраў Літвы патрабуе ад Беларусі тлумачэння з нагоды інцыдэнту з літоўскімі журналістамі 25 сакавіка ў Менску, паведамляецца на сайце літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

Увечары 25 сакавіка падчас асвятлення дэманстрацыі з нагоды Дня Волі ў Менску былі затрыманыя карэспандэнт Літоўскага нацыянальнага тэлебачання і радыё (LTR) Рута Рыбагаўскене і аператар Ёнас Грышконіс. Літоўскіх журналістаў пратрымалі ва УУС Цэнтральнага раёна Менска каля дзвюх гадзін і адпусцілі пасля высвятлення асоб. У журналістаў канфіскавалі відэакасету з запісам.

26 сакавіка ў МЗС Літвы быў выкліканы беларускі амбасадар Уладзімір Дражын. Яму ўручаная нота ў сувязі з затрыманнем літоўскіх журналістаў. У ноце выкладзеная просьба правесці дэталёвае расследаванне здарэння, даць тлумачэнні і вярнуць пазапраўна канфіскаваную відэаплёнку.

"Такія пазапраўныя дзеянні беларускіх праваахоўных органаў, калі да журналістаў ужываецца гвалт, які ўзамінае выкананню прафесійнага доўгу, з'яўляецца грубым парушэннем прынцыпу свабоды слова, паважанага сусветнай дэмакратычнай супольнасцю, а таксама супярэчыць імкненню развіваць добрасуседскія стасункі паміж дзяржавамі, – падкрэсліваецца ў заяве. – Літва, якая паслядоўна падтрымлівае адкрытае супрацоўніцтва паміж народамі суседніх краін, культурныя, прадпрымальніцкія сувязі і прамыя сувязі паміж людзьмі, не можа выяўляць талерантнасць да абмежавання агульнапрызнаных грамадзянскіх правоў".

Беларускі амбасадар паабяцаў, што "будзе імкнуцца да вырашэння ўзніклага канфлікту" і сустрэнецца з генеральным дырэктарам Літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання, як толькі высветліць усе дэталі інцыдэнту, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5733)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (5152)

6.05, 15:16, — Палітыка

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (4892)

8.05, 17:44, — Грамадства

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4842)

8.05, 11:29, — Грамадства

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4706)

8.05, 9:58, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4659)

7.05, 12:23, — Палітыка

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4561)

8.05, 12:08, — Грамадства

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (4376)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (4219)

12.05, 13:17, — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (4078)

12.05, 9:51, — Палітыка

Подписка на рассылку