banner1 banner1 banner1

28.03.2008

Праваабаронцы ўсяго свету абураныя аблавай на журналістаў у Беларусі

9:26, — Палітыка

Международная федерация журналистов сегодня выступила с заявлением протеста в связи с облавами на журналистов, которыем произошли вслед за жестским разгоном мирной демонстрации 25 марта в Минске.

Заявы пратэсту даслалі таксама "Рэпарцёры без межаў", Нарвежскі Дом правоў чалавека, Нарвежскі Саюз журналістаў, Нарвежскі ПЭН-цэнтр, Нарвежскі Хельсінкскі камітэт і іншыя міжнардныя арганізацыі.

«Напачатку тыдня журналісты былі збітыя і пасаджаныя за краты папросту за тое, што выконвалі сваю працу», - адзначыў генеральны сакратар МФЖ Айдан Уайт. «Але ўлады на гэтым не спыніліся і сёння паслалі супрацоўнікаў камітэту дзяржбяспекі з рэйдамі на дамы журналістаў. Мы вельмі заклапочаныя такім развіццём падзеяў, бо гэта сведчыць аб тым, што сітуацыя з журналістамі ў Беларусі пагаршаецца».

«Гэтым ранкам КДБ Беларусі ўчыніла рэйды на дамы журналістаў Эдуарда Мельнікава ў Менску, Анатоля Гатоўчыца ў Гомелі, Алены Сцяпанавай у Віцебску, Тамары Шчапёткінай у Бярозе, Генадзя Судніка ў Магілёве і іншых журналістаў. Улады падазраюць іх у садзеянні паклёпу на Прэзідэнта Лукашэнку, які нібыта ўтрымліваўся ў мультфільмах, вырабленых актывістамі грамадскай ініцыятывы «Трэці шлях» у 2005 г. Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі кампутары і іншыя матэрыялы», - гаворыцца ў заяве МФЖ.

Супрацоўнікі КДБ таксама абшукалі офісы Радыё Рацыя, а журналіста Юлію Коцкую затрымалі для допыту. Мабільныя тэлефоны журналістаў, якія супрацоўнічаюць з Еўрапейскім радыё для Беларусі, былі адключаныя зранку, - нагадвае арганізацыя.

«Хутчэй за ўсё, улады помсцяць журналістам за непрадузятае і дакладнае асвятленне падзей 25 сакавіка ў Менску, а таксама за праўдзівую інфармацыю па грамадскім і эканамічным становішчы на Беларусі», - цытуе МФЖ Жанну Літвіну, старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У аўторак, падчас дэманстрацыі ў гонар 90-х угодкаў заснавання БНР, фотакарэспандэнт “Нашай Нівы” Андрэй Лянкевіч быў жорстка збіты пры сутыкненнях з міліцыяй. Іншы карэспандэнт Нашай Нівы Сямён Печанко быў асуджаны на 15 сутак арышту згодна беларускаму Кодэксу адміністратыўных правапарушэнняў, - нагадвае МФЖ.

Абодва журналісты абвінавачваюцца ў «парушэнні арт. 23.34 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў».

Па словах галоўнага рэдактара газеты Наша Ніва Андрэя Скурко, журналісты мелі пры сабе пасведчанні і прафесійнае абсталяванне, якое было пашкоджанае падчас сутыкненняў з міліцыяй. Спадар Скурко прапанаваў увазе накіраванні затрыманых журналістаў, якія сцвярджаюць, што абодва карэспандэнты выконвалі заданне рэдакцыі.

У сераду здымачная група літоўскага тэлебачання (LRT) была таксама арыштаваная і затрыманая на пэўны час у РУУС Цэнтральнага раёну г. Менска. Міліцыя канфіскавала касету літоўскіх журналістаў з адзнятым на акцыі матэрыялам.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12658)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5259)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5165)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4798)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (4454)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Как я жила на всем белорусском (4265)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3952)

6.10, 15:25, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3818)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3798)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3773)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: