banner1 banner1 banner1

28.03.2008

Уладзімер Мацкевіч: «Проста ўладам мазгоў ня вельмі хапае»

10:24, — Палітыка

Якое пасланьне накіроўвае ўлада незалежнаму грамадзтву і Захаду, гвалтоўна разганяючы акцыю 25 сакавіка і праводзячы ператрусы ў офісах і на кватэрах незалежных журналістаў?

Ці можна казаць пра рэзкі разварот у зьнешняй і ўнутранай палітыцы? На гэтыя ды іншыя пытаньні «Радыё Свабода» адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч

-- Відавочна, што акцыі 27 сакавіка супраць журналістаў мелі ярка выражаны іміджавы сэнс. Нельга ж уявіць, што супрацоўнікі КДБ, якія ўламваліся ў кватэры журналістаў і офісы радыёстанцыяў, хацелі неяк прасунуць справу аб тых знакамітых мульціках. Такім чынам, сэнс быў у тым, каб данесьці нейкі месідж камусьці ўнутры краіны і за мяжой. Які?

-- Так, вы маеце рацыю. Гэта акцыя, пасланьне, мэсідж тым. каго гэта тычыцца. Што ж хочуць сказаць улады? “Мы даем чарговы раз азначыць, хто гаспадар у краіне. І калі ў краіне нешта робіцца, то толькі таму, што мы так вырашылі – а не таму, што вы на нас націснулі і прымусілі. Хочам – выпускаем палітвязьняў, хочам – садзім новых. Ніякія вашы санкцыі, пратэсты нам не ўказ”. Гэта галоўны сэнс пасланьня.

-- Але яно найперш накіраванае ўнутр краіны альбо замежным партнэрам?

-- У першую чаргу на замежнікаў, на тых,зь кім сёньняшні рэжым імкнецца весьці перамовы. Многія міжнародныя сябры афіцыйнай Беларусі разумеюць толькі мову сілы. Таму для Ірану, Вэнэсуэлы, Кітаю рэжым дэманструе сваю сілу. Але ж -- паколькі мазгоў ня вельмі хапае – яны думаюць, што таксама разважаюць і эўрапейцы. Такім чынам, яны паказваюць, хто кантралюе сытуацыю ў краіне – “мы і толькі мы”. Маўляў, калі вы хочаце мець справу з Беларусьсю, майце справу менавіта з намі, бо мы – паўнапраўныя гаспадары краіны. У гэтым і мэсідж.

-- Падзеі апошніх двух дзён – гэта нейкі тактычны крок, так бы мовіць спэцыфічны ход у гандлі з Захадам альбо сур’ёзнае вяртаньне да палітыкі рэпрэсіяў, якая была раней.

-- Не. Я магу памыляцца, але думаю, што гэта ня сьведчыць пра нейкую зьмену палітыкі апошніх двух гадоў. Гэта цалкам у лёгіцы таго стаўленьня, якое характэрна для гэтага рэжыму. Яны не мяняюць палітыку, яны проста дадаюць аргумэнтаў да сваёй пазыцыі. Яны думаюць, што праз гэта могуць лепш гандлявацца з Эўропай.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (6005)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5802)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5702)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4752)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4024)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4006)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3796)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3784)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3494)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3316)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: