banner1 banner1 banner1

3.03.2008

Андрэй Саннікаў: «У планах Крамля – паўзучае падначаленне Беларусі сваім інтарэсам» важная навіна 6

10:59, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «У планах Крамля – паўзучае падначаленне Беларусі сваім інтарэсам»

Пасля прэзідэнцкіх выбараў нейкіх перамен у стаўленні Крамля да Беларусі чакаць не прыходзіцца.

«Па ўсёй бачнасці, у планах Крамля – паўзучае падначаленне Беларусі сваім інтарэсам, уключэнне Беларусі ў сцэнары расейскай палітыкі, як унутранай, так і знешняй», – заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97, сябар аргкамітэта грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Ціхі і непрыметны ход выбараў у Расеі, адсутнасць якога б то ні было суперніцтва паміж кандыдатамі гавораць самі за сябе. Фактычна, нягледзячы на наяўнасць чатырох кандыдатаў, гэта былі безальтэрнатыўныя выбары, якія захавалі ўладу ў руках цяперашняй кіруючай групы. Хутчэй за ўсё, тыя паблажкі, якія былі дадзеныя Лукашэнку напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, будуць паступова ануляваныя і без выканання ўмоў Расеі эканамічныя ільготы цяперашняя ўлада атрымаць не зможа. Верагодней за ўсё, неўзабаве ўзнікне пытанне па цане на нафту, газ, аплаце крэдытаў, а таксама мытных пошлінах і квотах на беларускія тавары», – лічыць дыпламат.

Саннікаў упэўнены, што Расея будзе імкнуцца перашкодзіць як дэмакратычным працэсам унутры Беларусі, так і развіццю стасункаў Беларусі з Еўропай.

«Усё гэта чарговым разам падкрэслівае неабходнасць карэннага перагляду палітыкі Беларусі і больш актыўнага курсу на збліжэнне з Еўропай. Менавіта ў Еўропе існуюць зразумелыя і празрыстыя правілы стасункаў ва ўсіх галінах, найперш, у гандлёва-эканамічнай, якія прынятыя ўсімі дзяржавамі Еўрапейскага Звязу (а іх ужо 27), і якія дазваляюць паспяхова развівацца не толькі гэтым дзяржавам, але і тым краінам, якія паўнавартасна супрацоўнічаюць з Еўропай», – лічыць сябар аргкамітэта грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Напісаць каментар (6)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (11737)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4997)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4865)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4511)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (3986)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3822)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3653)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3624)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3560)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3423)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: