banner1 banner1 banner1

3.03.2008

Беларусь далучаецца да «Адзінага свету»

12:41, — Палітыка

Беларусь далучаецца да «Адзінага свету»

У сераду 5 сакавіка ў Гародні і адначасова ў Брусэлі, Бухарэсце, Любляне, Мадрыдзе, Парыжы, Празе, Нью-Ёрку, Сафіі, Вене і Вашынгтоне стартуе сусветны фэст дакументальнага кіно "Адзіны свет-2008", прысвечанага праблеме абароны правоў чалавека.

У Гародні фэст "Адзіны свет-2008" пачнецца паказам дакументальнай стужкі "Cuba libre!" ("Свабодная Куба").

"Cuba libre" – назоў папулярнага кубінскага напою. З такім жа лозунгам у 1959 годзе прыйшоў да ўлады Фідэль Кастра, які стварыў таталітарны рэжым, парушаючы фундаментальныя правы чалавека на Кубе. Правадыром па сённяшняй Кубе стаў Освальд Паю Сардзінас – вядомы кубінскі дысідэнт, лідэр Руху Варэла, накіраванага на негвалтоўнае змяненне наяўнага ў краіне рэжыму.

У Гародні будуць прадстаўленыя фільмы: «Тыбет: страчаныя людзі» (Tibet: Lost People), «Хто ўбачыць, той паверыць» (Seeing is Believing), «Калок № 12 – Косава 1999» (Stake no.12 – Kosovo 1999), «Чалавечыя парэшткі» (Human Remains – фільм пра асабістае жыццё дыктатараў Гітлера, Мусаліні, Сталіна, Франка, Мао Цзэдуна). Усе фільмы, якія будуць дэманстравацца ў Гародні, дубляваныя па-беларуску.

"Адзіны свет-2008" з'яўляецца адным з вядучых фэстаў у свеце, прысвечаных тэматыцы правоў чалавека, і праходзіць ужо 10-ым разам. Фэст праводзіцца чэшскай арганізацыяй "People in Need". У Беларусі фэст арганізаваны ўпершыню з ініцыятывы руху «За Свабоду».

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (5245)

4.09, 9:47, — Культура

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (5069)

1.09, 13:55, — Палітыка

Дешевая отмазка (4632)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Урад у поўным правале (4526)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4458)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4221)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4194)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Один день в Минске: почти детектив (3721)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3646)

6.09, 14:52, — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3383)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: