Нацыянальны сьцяг – у падарунак міліцыянтам!
7
12:54, — Палітыка
2 сакавіка ў Асіповічах на даху дзевяціпавярховага дома зьявіўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг памерамі 2х4 мэтры. Цікава, што ў тым доме пражываюць выключна міліцыянты, якія працуюць у мясцовым РАУСе.
Такім чынам мясцовыя актывісты нагадалі прадстаўнікам “праваахоўных органаў” пра набліжэньне 25 Сакавіка – 90-годзьдзя ад дня абвяшчэньня Беларускай Народнай рэспублікі. Сьцяг быў заўважны з усіх бакоў і правісеў каля гадзіны, пасьля чаго быў зьняты пільнымі жыхарамі “міліцэйскага” дому, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.





