Юрасобам будуць падаткі памяншаць, а ІП – павялічваць
3
13:24, — Эканоміка
Пра хуткае падвышэнне ставак адзінага падатку для ІП гаварылася на нядаўнім пасяджэнні працоўнай групы пры Дэпартаменце па прадпрымальніцтве Мінэканомікі. Наколькі будуць павялічаныя падаткі, прадстаўнік МПС не сказала, растлумачыўшы, што стаўкі падаткаў падвышаюцца паводле рашэння мясцовых саветащ, а не цэнтралізавана.
Паводле неафіцыйных дадзеных, стаўкі адзінага падатку будуць падвышаныя ўжо з 1 красавіка прыкладна ў 1,5-2 разы. Акрамя таго, магчымае паэтапнае выключэнне з сферы ўжывання адзінага падатку некаторых груп тавараў.
У той самы час пры Саўміне аднавілася дзейнасць працоўнай групы па спрашчэнні падатковай сістэмы. Паводле інфармацыі в.а. старшыні Беларускага саюза прадпрымальнікаў А. Калініна, які ўваходзіць у склад, неўзабаве на пасяджэннях працоўнай групы будуць разгледжаныя пытанні паэтапнага скарачэння стаўкі збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі (у 2008 годзе юрасобы вылічаюць яго па стаўцы 2% ад выручкі (валавога прыбытку)), упарадкавання збірання мясцовых падаткаў і збораў, спрашчэння экалагічнага падатку (ставіцца пытанне аб адмене плацяжоў за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад перасоўных крыніц або аб яго аб'яднанні з акцызамі), удасканаленні УСН (для гэтага трэба вывучыць практыку працы ІП і арганізацый), скарачэння перыядычнасці выплаты падаткаў юрасобамі і падання імі падатковых дэкларацый, паведамляе часопіс "Индивидуальный предприниматель".
Навіны
па тэме




