banner1 banner1 banner1

3.03.2008

Беларускія «палатнікі» паспяшаліся прызнаць расейскія выбары 3

14:08, — Палітыка

Выбары прэзідэнта Расеі цалкам адпавядалі міжнародным нормам. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі Мікалай Чаргінец.

Ён узначальвае групу назіральнікаў ад Парламенцкага сходу «саюза» Беларусі і Расеі, якое ўваходзіла ў склад місіі ад СНД.

Мікалай Чаргінец падкрэсліў, што ад Беларусі за ходам прэзідэнцкіх выбараў у Расеі сачылі дасведчаныя назіральнікі, якія раней вялі маніторынг на выбарах не толькі ў краінах СНД, але і ў ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Сербіі і іншых дзяржавах. Падчас цяперашніх выбараў яны пабывалі на ўчастках для галасавання ў Маскве, Казані, Краснадары, а таксама ў Калужскай і Маскоўскай абласцях.

Мікалай Чаргінец пацвердзіў агульныя высновы назіральнікаў ад СНД, што выбары прэзідэнта Расеі прайшлі ў строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй і расейскім заканадаўствам.

"Перадвыбарная сітуацыя была значна спакайнейшай, чым перад думскімі выбарамі, – распавёў ён. – У той самы час, агітацыйная праца кандыдатамі вялася ў поўнай меры".

Мікалай Чаргінец адзначыў «спакойную і дзелавую» атмасферу, якая назіралася ў Расеі падчас выбараў. "Імпанавала, што ЦВК Расеі змог адкрыць выбарчыя ўчасткі ў аэрапортах, на вакзалах і на памежных пераходах", – дадаў ён.

Мікалай Чаргінец выказаў расчараванне тым фактам, што на выбары прэзідэнта Расеі адмовіліся прыехаць назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ і Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. На яго думку, гэты факт сведчыць пра працягненне ўжывання практыкі падвойных стандартаў. "Нам трэба таксама падумаць з свайго боку над узаемаадносінамі з АБСЕ, якая так выбарча ставіцца да выбараў", – падкрэсліў Мікалай Чаргінец.

Напрыканцы ён павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з перамогай на выбарах прэзідэнта Расеі.

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  22.03.10  23.03.10
EUR4 040.464 024.74
USD2 967.002 976.00
RUB101.41101.44

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   22.03   23.03 
Брэст Облачно+7
+2
Небольшая облачность+11
+2
Віцебск Дождь со снегом+3
-4
Небольшая облачность+3
+1
Гомель Дождь+6
-2
Ясно+4
-1
Гродна Возможен дождь+5
0
Небольшая облачность+11
+2
Мінск Возможен дождь+4
-2
Облачно+6
0
Магілёў Небольшой дождь+4
-4
Небольшая облачность+5
-1

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: