banner1 banner1 banner1

3.03.2008

Моладзь – за Еўрапейскую Беларусь! (Фота, відэа) важная навіна

15:16, — Палітыка

Моладзь – за Еўрапейскую Беларусь! (Фота, відэа)

Лідэры моладзевых арганізацый і кампаній Беларусі заявілі пра свой актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». «Апошнім часам расейскія палітыкі гавораць пра тое, што Беларусь можа ўвайсці ў склад Расеі. Увосень можа прайсці рэферэндум так званай саюзнай дзяржавы. У такой сітуацыі ўваходжанне ў Еўразвяз можа стаць адзінай гарантыяй захавання незалежнасці Беларусі», – заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску актывіст грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду!» Яўген Афнагель.

З заклікам да моладзі Беларусі падтрымаць еўрапейскі вектар развіцця краіны выступілі таксама лідэры «Маладога Фронту», грамадзянскай кампаніі «За Свабоду» і арганізацыі «Моладзь БНФ».

«Мы вырашылі ўзяць актыўны ўдзел у працы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Яшчэ ў 16 стагоддзі мы сталі духоўным цэнтрам Усходняй Еўропы. Еўрапейскі шлях развіцця для Беларусі – адзіна магчымы, не толькі з прычыны эканамічных, культурных, гістарычных прычын, але і ў сувязі з апошнімі выказваннямі расейскіх палітыкаў у дачыненні Беларусі. Так, Дзмітрый Мядзведзеў, які ўчора стаў прэзідэнтам Расеі, заявіў, што «магчымая інтэграцыя з Беларуссю можа быць толькі ў выпадку ўваходжання Беларусі ў склад Расеі». Мы павінны на гэта адказаць. Мы будзем праводзіць масавыя мерапрыемствы, масавыя акцыі, пікеты пад лозунгам «Беларусь у Еўропу», будзем распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы, улёткі і распавядаць беларусам пра выгоды збліжэння Беларусі з Еўразвязам», – заявіў лідэр арганізацыі «Малады Фронт» Артур Фінькевіч.

Моладзевыя лідэры адзначылі тыя перавагі, якія дае людзям жыццё ў свабодных еўрапейскіх краінах.

«Сёння моладзь у Беларусі цалкам не абароненая сацыяльна. Студэнты не могуць выехаць за мяжу без дазволу кіраўніцтва ВНУ, іх чакае прымусовае размеркаванне і поўная адсутнасць перспектыў. У той час як нашы аднагодкі ў суседніх краінах могуць ездзіць па ўсёй Еўропе, мы павінны плаціць 60 еўра за шэнгенскія візы. І адна з першых нашых мэт – і яна можа быць дасягнутая «Еўрапейскай Беларуссю» – гэта бясплатныя шэнгенскія візы для беларусаў. Пры наладжванні стасункаў з Еўразвязам, у маладых беларусаў з'явіцца магчымасць вучыцца ў еўрапейскіх навучальных установах. Нашы дыпломы будуць прызнавацца ў кожнай краіне ЕЗ, з'явіцца больш магчымасцяў для міжнароднага абмену, выпускнікі нашых ВНУ змогуць працаваць у любой краіне Еўропы. Распаўсюджванне еўрапейскіх каштоўнасцяў у Беларусі прынясе нашай краіне доўгачаканую свабоду і дэмакратыю. Мы заклікаем маладых беларусаў актыўна ўключацца ў кампанію «Еўрапейская Беларусь». Маладыя палякі, чэхі, літоўцы былі ў авангардзе барацьбы за еўрапейскую будучыню сваіх краін. Я веру, што маладыя беларусы таксама прывядуць нашу краіну ў Аб'яднаную і Свабодную Еўропу», – заявіў прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «За Свабоду» Уладзімір Лемеш.

У выпадку прыняцця прапаноў Еўразвяза, Беларусь зможа атрымаць істотную эканамічную дапамогу ад Еўразвяза, адзначалі моладзевыя лідэры.

«Паводле вынікаў 2007 года Еўразвяз з'яўляецца галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам нашай краіны. Еўразвяз займае першае месца ў свеце па імпарце тавараў беларускай прамысловасці. Гэта пры тым, што цяпер дзейнічаюць санкцыі супраць беларускага рэжыму – з 2007 года Беларусь не з'яўляецца ўдзельнікам Сістэмы гандлёвых прэферэнцый. Пры атрыманні дапамогі Еўразвяза наша краіна можа атрымаць значна больш выгод. Усім вядома, што нядаўна Беларусь атрымала крэдыт ад Расеі, аднак, нягледзячы на гэта, адмоўнае сальда Беларусі вялізна і нязменна павялічваецца. У выпадку прыняцця прапаноў Еўразвяза, Беларусь зможа атрымаць дапамогу, але не ў выглядзе крэдытаў, а ў якасці інвестыцый у эканоміку», – заявіў прадстаўнік арганізацыі «Моладзь БНФ» Антось Каліноўскі.

Моладзевыя лідэры паставілі сабе задачу разам з усімі дэмакратычнымі актывістамі сабраць 1.000.000 подпісаў грамадзян Беларусі за ўваходжанне ў Еўрапейскі Звяз.

«Гэта будзе не толькі дэманстрацыя еўрапейскага выбару, не толькі дэманстрацыя нашага жадання жыць у свабоднай і еўрапейскай краіне, але і адказ усім тым людзям, якія адмаўляюць Беларусі ў праве на незалежнасць. Мы разумеем, што цяпер даволі складаная сітуацыя ва ўлады. Год таму, напярэдадні Дня волі, апазіцыя звярнулася да ўлад з прапановай разам змагацца за незалежнасць Беларусі. І гэта дало вынік. Летась упершыню з ініцыятывы ўлад прайшла кампанія «За незалежную Беларусь!». Яна працягвалася некалькі месяцаў і ахапіла ўсю краіну. Пачалі вызваляць палітычных вязняў. Цяпер з намі Артур Фінькевіч, хоць яшчэ некалькі месяцаў таму мы не маглі ў гэта паверыць. Дзяржаўныя СМІ перыядычна прапагандуюць ідэю незалежнасці, дзяржаўнае тэлебачанне гаворыць пра тое, што палова беларусаў хочуць жыць у Еўрапейскім Звязе. Усе гэтыя дзеянні ўлад мы можам толькі вітаць. Мы ведаем, што абсалютная большасць маладых беларусаў хочуць бачыць Беларусь свабоднай еўрапейскай краінай. І сёння мы звяртаемся да ўсіх нашых аднагодкаў, да ўсіх маладых беларусаў, якім неабыякавы лёс роднай краіны, мы звяртаемся і да сяброў Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі: толькі разам мы можам раз і назаўжды вярнуць Беларусь у сям'ю свабодных еўрапейскіх краін. Прыйшоў час новага пакалення беларусаў вырашаць лёс сваёй краіны. Прыйшоў час Беларусі раз і назаўжды вызначыцца з сваім выбарам», – заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду!» Яўген Афнагель.

Моладзевыя лідэры заявілі пра свае намеры актыўна ўдзельнічаць у святкаванні 25 сакавіка 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (5218)

4.09, 9:47, — Культура

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (5065)

1.09, 13:55, — Палітыка

Дешевая отмазка (4606)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Урад у поўным правале (4522)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4437)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4200)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4192)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Один день в Минске: почти детектив (3719)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3607)

6.09, 14:52, — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3381)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: