Асцярожна! ДАІ узбройваецца (Відэа)
5
16:35, — Грамадства
Новыя тэхнічныя сродкі ўкараняюць магілёўскія супрацоўнікі ДАІ. Дарожны патруль узброіўся партатыўнымі кішэннымі кампутарамі "Кулон", якія дазваляюць звярнуцца да ўсіх рэспубліканскіх баз дадзеных па лініі Дзяржаўтаінспекцыі.
Супрацоўнік дарожна-патрульнай службы зможа даведацца, ці сапраўднае пасведчанне кіроўцы, ці парушаў кіроўца раней правілы, ці не знаходзіцца ў вышуку ён сам або яго аўтамабіль.




