banner1 banner1 banner1

30.03.2008

Падабед лічыць прыхільнікаў незалежнасьці «мразью» 19

16:07, — Палітыка

Пра зьбіццё і арышты моладзі 25 сакавіка распавяла “Радыё Свабода” актывістка “Маладога Фронта”, удзельніца акцыі адзначэньня 90-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР Алена Макарэвіч.

-- Алена, паведамляецца, што вас двойчы зьбівалі. Раскажыце пра гэты інцыдэнт.

-- Мяне зьбівалі падчас прабіваньня кардону. Мы са Зьмітром Дашкевічам і Артурам Фінькевічам спрабавалі ўсё ж такі перасячы трамвайныя каляіны каля "Вячэрняга Менску", але нам гэтага не ўдалося, таму што нас пачалі зьбіваць вельмі моцна, Дашкевічу расьсеклі твар, Фінькевічу – вока. Мяне амапаўцы білі па целе, па нагах, таму ў мяне на твары няма ніякіх відавочных сьлядоў, што мяне зьбівалі...

Я магу сказаць адно: калі мы стаялі, быў загад ад кіраўніка менскага АМАПа Падабеда, ён побач стаяў: "Бярыце вось гэтых "мразей", маючы на ўвазе нас траіх. І нас забралі. Мы яго бачылі, ён менавіта нам у твар, пальцам тыкаючы, гэта сказаў. Мы зразумелі, што ў яго сьпіс нейкі ёсьць, каго затрымліваць, каго не затрымліваць. Паводле прысудаў, якія атрымалі нашыя хлопцы (па 15 сутак арышту) мы зразумелі, што ў іх быў сьпіс, таму што астатнім, больш-менш невядомым людзям давалі штрафы.

-- Вас аштрафавалі?

-- Я лічуся непаўналетняй, на мяне завялі пратакол, і а палове на першую мяне ўжо адпусьцілі.

-- Алена, у вас такі бадзёры голас... Нейкая энэргетыка засталася ў вас ад гэтай акцыі?

-- Не засталося, шчыра кажу. Мы проста такога не чакалі. Мы абмяркоўвалі гэтую акцыю, і Артур Фінькевіч сказаў, што такога з 2004 году ня памятае наагул... Мы спадзяваліся на нейкую лібэралізацыю, і гэта было так нечакана, што ніякіх уражаньняў проста не засталося... Толькі нейкі шок.

-- А калі і як вы пайшлі на акцыю пратэсту?

-- На выбары ў 2006 годзе, потым я прыйшла ў "Малады фронт", і да сёньняшняга часу мы змагаемся...

-- Алена, а калі вам споўніцца 18 гадоў? Тады вас і пасадзіць змогуць...

-- Ну так, але што рабіць...

-- Гэта будзе ўжо пасьля галоўных палітычных падзей, ці можа супасьці?

-- Гэта будзе ўлетку.

-- Калі вы выходзіце на акцыю, вы натуральна хочаце нейкіх перамен. Вось што б вы хацелі зьмяніць, што вам канкрэтна не падабаецца ў цяперашняй сытуацыі?

-- У мяне столькі абурэньня на ўсё: і на наш народ, што ён такі безгаловы, шчыра вам скажу, на ўладу – бязбожнікі, разумееце, што тут можна сказаць... Калі ён кажа пра нейкія перамовы з Эўропай, а потым такое робіць... Мне хацелася б, каб кожны чалавек у сэрцы ўсьвядоміў сябе беларусам, і толькі тады прачнецца прабуджэньне народа.

-- Як у школе ставяцца да вашай дзейнасьці настаўнікі?

-- Учора дырэктар паабяцаў мяне выгнаць са школы. Гэта ўжо я ня ведаю які раз. Мне сказалі, што ўсё, забірай дакумэнты і ідзі куды хочаш. Маўляў, мяне не дапускаюць да іспытаў. Ну, мы яшчэ будзем размаўляць, пакуль яшчэ вакацыі ідуць.

-- А аднаклясьнікі падтрымліваюць?

-- Ведаеце, яны мяне так усё падколваюць, а потым гляджу – адзін пайшоў на мітынг, другі, трэці, чацьвёрты – ходзяць...

-- А БРСМ у вашай школе актыўны?

-- У нас 99%, пачынаючы зь пятай клясы, усе ў БРСМ. У 11-й клясе ідуць амаль пад прымусам, бо баяцца не паступіць і г.д. Я сказала прынцыпова, што я ня буду туды ўступаць, і мяне туды не запісвалі.

-- Як бацькі рэагуюць на тое, што вы на мітынгу і вас могуць пасадзіць у аўтазак, зьбіць?

-- Бацька мой добра рэагуе, але маці пасьля лістоў КДБ да яе на працу, пасьля таго як яе зьніжаюць паводле пасады, яна ня вельмі добра на гэта рэагуе – яна просіць, каб мне споўнілася 18 год і каб адказнасьць зь яе зьнялі, каб не было ніякіх праблем.

-- Што б вы перадалі людзям, якія сёньня вас слухаюць?

-- Я пажадала б ім веры і надзеі, і каб яны не баяліся выходзіць, бо хто, калі ня мы? Каб не казалі, што вера засталася ў адной моладзі... Ад усяго сэрца жадаю надзеі і веры ў нашую лепшую будучыню.

Напісаць каментар (19)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11504)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6750)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5249)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4864)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4184)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4124)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4040)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3788)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3322)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: