banner1 banner1 banner1

31.03.2008

Зачыняюцца апошнія незалежныя газеты 1

14:33, — Свабода слова

Недзяржаўная газета «Новы час» атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, папярэджанні падпісала 25 сакавіка намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Першае папярэджанне вынесена паводле арт. 11 Закона «Аб друку...» - за тое, што выданне ў належны тэрмін пісьмова не паінфармавала рэгіструючы орган пра змену мовы выхаду. У рэгістрацыйным пасведчанні пазначана, што «Новы час» выходзіць на беларускай і польскай мовах, а № №3,5,6,8 за гэты год выйшлі на беларускай і рускай мовах, — гаворыцца ў папярэджанні Мінінфармацыі.

У другім папярэджанні абвінавачанні выстаўляюцца па арт. 2 і 26 Закона «Аб друку...». Мінінфармацыі палічыла, што ў выходных дадзеных газеты няправільна ўказаны кіраўнік рэдакцыі — прыватнага выдавецкага унітарнага прадпрыемства «Час навінаў». Акрамя гэтага, прэтэнзіі міністэрства выклікала тое, што ў вышэйпералічаных нумарах газеты замест адной даты выхаду выдання ўказваюцца дзве.

Як сцвярджае шэф-рэдактар выдання Аляксей Кароль, Мінінфармацыі памыляецца. Кіраўніком рэдакцыі «Новага Часу» сапраўды з’яўляецца Алена Анісім — як і пазначана ў выходных дадзеных. А ўказанне дзвюх дат у кожным нумары штотыднёвіка папярэдне ўзгаднялася з Міністэрствам інфармацыі. Што да змены мовы, то, паводле Аляксея Караля, па-руску ў выданні друкавалася толькі праграма тэлебачання, а не ўласныя матэрыялы.

Аляксей Кароль лічыць, што прэтэнзіі міністэрства надуманыя, бо «не было больш за што чапляцца». Ён паведаміў таксама, што найбліжэйшым часам збіраецца абскарджваць санкцыі Міністэрства.

Як паведаміў прэс-службе БАЖ кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі, калі рэдакцыя выправіць згаданыя недахопы, то ніякія больш жорсткія санкцыі ёй не пагражаюць. Ён зазначыў таксама, што за ўказанне падвойных дат выхаду міністэрства цяпер будзе караць і іншыя выданні.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11053)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6482)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4758)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4738)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4581)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4184)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4073)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4055)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3959)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3691)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: